19 чэрвеня 2019, Серада, 21:12
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Кошты нафты ўпалі за тры дні на 7%

12

Кошты падаюць на фоне набліжэння ЗША да рэкорду па нафтаздабычы.

За тры дні кошты нафты маркі Brent абрынуліся з $72.51 за барэль да $67.80

Як паведамляе РБК, кошты зменшыліся праз тое, што запасы нафты ў амерыканскіх нафтасховішчах падскочылі да 4,7 барэляў, паведамляе The Wall Street Journal. Гэта максімальны ўзровень за апошнія два гады. Інвестары расцанілі гэта як сігнал аб тым, што ЗША гатовыя да магчымых перабояў у пастаўках.

Рынак асабліва востра адрэагаваў на статыстыку, якая выйшла, бо аналітыкі чакалі не росту, а зніжэння запасаў. Згодна з кансэнсус-прагнозамі профільных экспэртаў, нафтавыя запасы ў Злучаных Штатах павінны былі зменшыцца на 2 млн барэляў. Замест гэтага незалежнае агенцтва Energy Information Administration (EIA) зафіксавала прырост у 2,4 млн барэляў за тыдзень.

Яшчэ адным фактарам на карысць росту коштаў стала павелічэнне здабычы ў ЗША на 100 тысяч барэляў у тыдзень. У агульнай складанасці за апошні тыдзень амерыканскія кампаніі выпампавалі 12,2 млн барэляў. Гэта ўзровень, максімальна блізкі да рэкорду нафтаздабычы за ўсю гісторыю ЗША