18 чэрвеня 2019, aўторак, 13:02
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

На выбарах прэзідэнта Літвы захоўваецца інтрыга

ГІТАНАС НАЎСЕДА і ІНГРЫДА ШЫМАНІЦЕ
ФОТА: DELFI

Некаторыя дзеянні кандыдатаў маюць адваротны эфэкт.

У Гітанаса Наўседы больш шырокае кола выбаршчыкаў, а выбаршчыкі Інгрыд Шыманіце лепш мабілізаваныя, піша delfi.lt.

Перамога на выбарах прэзідэнта Літвы будзе залежаць ад чыннасці, і, быць можа, нават ад важных момантаў, якія высвятляцца ў астатнія імгненні, сцвярджаюць экспэрты.

Цяперашнія тэндэнцыі больш спрыяльныя для Наўседы. Кіраўнік агенцтва Baltijos tyrimai сацыёлаг Раса Алішаўскене звярнула ўвагу на тое, што ён быў лідэрам на большай частцы выбарчых пунктаў, а Шыманіце мела вялікі запас выбаршчыкаў за мяжой.

"Але цяпер рэферэндуму не будзе, таму эмігранты маюць менш матываў ісці на выбары. Таму колькасць тых, хто галасуе за мяжой, мае знізіцца", - сказала Алішаўскене.

Сацыёлаг звярнула ўвагу на тое, што праведзеныя перад першым турам апытанні паказваюць, што людзі, якія галасавалі за іншых кандыдатаў, часцей згадвалі, што калі іхні кандыдат не выйдзе ў другі тур, будуць галасаваць за Наўседу.

"Усё вельмі залежыць ад чыннасці. Выбаршчыкі Шыманітце лепш мабілізаваныя. Наўседа - гэта такі добры выбар, але не настолькі, каб "на нітку за яго цягнуцца".

Выбаршчыкі Шыманіце думаюць так: "Калі спатрэбіцца, падыму ўсю сваю вёску", - сказала Алішаўскене. Сацыёлаг заўважыла, што за апошні тыдзень, калі кампанія стала больш агрэсіўная, Шыманіце сталі больш атаясамліваць з партыяй.

"Гэта трохі мабілізуе людзей, якім гэтая партыя не падабаецца. Гэта можа актывізаваць выбаршчыкаў Наўседы, якія паленаваліся б ісці на другі тур – бо "абое кандыдаты добрыя, і нічога дрэннага ў Літве не здарыцца".

"Калі пачалася палярызацыя - Звяз айчыны або не Звяз айчыны, можа прыйсці больш прыхільнікаў Наўседы", - сказала Алішаўскене. Яна не магла сказаць, ці дапаможа Шыманіце акцэнтаванне пытанняў аб фінансаванні перадвыбарчай кампаніі Наўседы.

"Пытанне ў тым, ці спрацавала гэта, можа, гэта будзе мець такі ж поспех як запалохванне Карбаўскіса, якое не дапамагло, а можа, падзейнічала наадварот на шкоду. Шыманіце цяпер дапамога не патрэбная. Людзі, якія хочуць за яе галасаваць, перакананыя. А тое, што сталі больш гаварыць лідэры партыі, якія актывізуюць свой электарат перад выбарамі, то тут узнікае пытанне - ці не чыняць яны Шыманіце мядзведжую паслугу", - сказала Алішаўскене.

Яна не мяркуе, што дыскусіі могуць нешта вызначыць у астатні момант. Дацэнт Віленскага ўніверсітэта Андрус Шумінас мяркуе, што Наўседа здабыў, схадзіўшы на сустрэчу з "сялянамі", бо ў другім туры важна пераняць падтрымку іншых кандыдатаў.

Ён таксама ўважае Наўседу за больш універсальнага кандыдата, які пасуе больш шырокаму колу выбаршчыкаў. Моцным месцам Шыманіце Шумінас уважае ейную харызму.