26 красавiка 2024, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя спаборніцы беларускіх тэнісістак на старце «Ралан Гарос»

1
Сталі вядомыя спаборніцы беларускіх тэнісістак на старце «Ралан Гарос»

Прызавы фонд спаборніцтваў сёлета большы за $23 мільёны.

Сталі вядомыя спаборніцы беларускіх тэнісістак на старце другога ў сезоне турніру Вялікага шлема - «Ралан Гарос», які пройдзе ў Парыжы з 26 траўня да 9 чэрвеня. Прызавы фонд спаборніцтваў - 23 029 029 даляраў, паведамляе tut.by.

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (№11 WTA) у першым коле пазмагаецца з Дамінікай Цыбулкавай (№35 WTA) са Славаччыны.

Другая ракетка краіны Аляксандра Сасновіч (№32 WTA) згуляе супраць Палоны Херцаг (№70 WTA) са Славеніі.

Былую першую ракетку свету Вікторыю Азаранку (№44 WTA) чакае сустрэча супраць чэмпіёнкі «Ралан Гарос» - 2017 Алены Астапенкі (№40 WTA) з Латвіі.

А Веры Лапко (№101 WTA) на старце дасталася ўладальніца wild card Дыяна Пэры (№486 WTA) з Францыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках