26 красавiка 2024, Пятніца, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Нацбанка: Румас аказаўся служакам

13
Экс-кіраўнік Нацбанка: Румас аказаўся служакам

Прэм'ер-міністр Беларусі нават не спрабаваў прабіваць новыя ідэі на сваёй пасадзе.

Былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч у каментары udf.by нагадаў, што пры прызначэнні Cергея Румаса прэм'ер-міністрам Лукашэнка падкрэсліў, што эканамічны курс не змяняецца, то бок застаецца ранейшым. Затым на сустрэчы з першым намеснікам прэм'ера Лукашэнка заявіў, што стратэгія развіцця Беларусі вызначаецца ім і ўраду займацца гэтым не варта. Атрымліваецца, Румас пачуў ўказанні кіраўніка краіны.

«Памятаю адразу пасля прызначэння Румаса прэм'ерам, мне патэлефанаваў Шушкевіч і пацікавіўся, як я ацэньваю яго кандыдатуру. Бо я добра ведаў яго бацьку і ведаў яго - як прагрэсіўнага кіраўніка. Але адказаў Шушкевічу, што хутчэй за ўсё Румас будзе служыць гаспадару. Так яно і аказалася», - распавёў Багданкевіч.

Былы кіраўнік Нацбанка канстатаваў:

«Мы бачым, што «буйных» ва ўрадзе няма. Яны ўсе выканаўцы. На жаль, цуду не адбылося».

Багданкевіч мяркуе, што ў Румаса ёсць разуменне пра негатыўныя працэсы, што адбываюцца ў краіне, але няма волі да перамен і мала ідэй. Былы кіраўнік Нацбанка не выключае, што ён не лезе на ражон, баючыся страціць высокую пасаду.

«Ён не спрабуе нават прабіваць новыя ідэі. Што ён паспрабаваў зрабіць? Нічога. Чаму яны ўсе становяцца пры Лукашэнку такімі паслухмянымі - мне цяжка зразумець. Любы кіраўнік, прызначаны Лукашэнкам, павінен прапаноўваць, бараніць, аргументаваць. Тады ён на сваім месцы. А калі ён проста служыць - грош яму цана. Трэба праяўляць ініцыятыву, падымаць праблемы, а Румас сядзіць у сваім крэсле. Ён аказаўся служакам», - сказаў Багданкевіч.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках