26 красавiка 2024, Пятніца, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы яўка на выбарах у Еўрапарламент у два разы перавышае папярэднюю

У Польшчы яўка на выбарах у Еўрапарламент у два разы перавышае папярэднюю
ФОТА: WP WIADOMOŚCI

Палякі выбіраюць 52 еўрадэпутатаў з 866 кандыдатаў.

– У Польшчы яўка на выбарах у Еўрапарламент, на стан 12-й гадзіны, склала 14,39 адсотка, – сказаў намеснік старшыні Нацыянальнай выбарчай камісіі Сільвестр Марсініяк падчас другой нядзельнай канферэнцыі. Пра гэта паведамляе сайт tvn24.pl.

Гэта амаль у два разы больш, чым на папярэдніх еўрапейскіх выбарах 2014 года – тады наведвальнасць а 12-й гадзіне склала 7,31 адсотка.

У нядзелю па ўсёй Польшчы выбары ў Еўрапарламент праходзяць з 7-й гадзіны раніцы. Галасаванне скончыцца а 21-й.

Палякі выберуць 52 чальцоў Еўрапарламента з 866 кандыдатаў. За адзін мандат пазмагаецца ў сярэднім 17 кандыдатаў.

Сярэдні ўзрост кандыдатаў у Еўрапарламент складае 46 гадоў. Самому маладому кандыдату 21 год.

Афіцыйныя вынікі выбараў у Польшчы стануць вядомыя ў панядзелак позна ўвечары ці ў аўторак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках