26 красавiка 2024, Пятніца, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне партыю «Слуга народа» ўзначаліў Дзмітрый Разумкоў

Ва Украіне партыю «Слуга народа» ўзначаліў Дзмітрый Разумкоў
ДЗМІТРЫЙ РАЗУМКОЎ

На з'ездзе партыі Зяленскага пастанавілі замяніць кіраўніка.

Ва Украіне новым кіраўніком прэзідэнцкай партыі «Слуга народа», пра якую пакуль мала што вядома, стаў палітычны дарадца кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Разумкоў. Пра гэта стала вядома на ягонай прэс-канферэнцыі ў Кіеве, піша карэспандэнт liga.net.

Са слоў палітыка, надоечы прайшоў з'езд партыі, на якім і быў заменены яе кіраўнік.

Разумкова абралі лідарам партыі замест Івана Баканава, якога днямі прызначылі на пасаду першага намесніка кіраўніка СБУ і начальніка Галоўнай управы ў барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Цэнтральнага кіравання СБУ.

«Партыя пойдзе на выбары. У нас таксама адбудзецца з'езд», - сказаў Разумкоў, удакладніўшы, што першы этап з'езду пройдзе 8 чэрвеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках