26 красавiка 2024, Пятніца, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, якім будзе надвор'е на тыдні

Стала вядома, якім будзе надвор'е на тыдні

Напрыклад, заўтра чакаецца да +28°С.

На гэтым тыдні на надвор'е паўплываюць атмасферныя франты. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

У аўторак, 28 траўня, варункі надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў цёплай няўстойлівай паветранай масе, раніцай і ўдзень у заходняй палове Беларусі адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца воблачнасць з прасвятленнямі. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень пераважна ў заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Раніцай у нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў будуць згушчацца слабыя туманы. Вецер паўднёвы, уначы слабы, удзень парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +11...17°С, максімальная ў сярэдзіне дня +20...26°С, на паўднёвым усходзе +27...28°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе слаба падаць.

29 траўня, у сераду, варункі надвор'я ў нашай краіне будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з поўдня Еўропы. Чакаецца воблачнасць з прасвятленнямі. Уночы ў заходняй палове, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы, удзень у заходніх раёнах з пераходам на паўночна-заходні сярэдні, пры навальніцах парывісты, удзень моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +12...18°С, удзень +20...27°С, на паўночным захадзе +14...19°С.

30 траўня, у чацвер, захаваецца ўплыў атмасферных франтоў, якія павольна перамяшчаюцца на ўсход Беларусі, услед за якімі пачне паступаць прахалодная паветраная маса. Таму чакаецца воблачна з прасвятленнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі Беларусі, раніцай і ўдзень ва ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных кірункаў сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы +6...13°С, удзень +14...21°С, на паўднёвым усходзе ўначы +14...17°С, удзень +22...26°С.

Згодна з папярэднім прагнозам, у пятніцу, 31 траўня, атмасферны ціск падрасце: аблокаў і дажджоў стане менш. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +5...12°C, максімальная ўдзень +17...24°С; у паўднёва-ўсходніх раёнах яшчэ цёпла: у начныя гадзіны +13...16°С, у дзённыя +25...27°С.

У гэтыя выхадныя, 1 і 2 чэрвеня, у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +5...12°С, месцамі да +14°С; максімальная ўдзень +16...23°С, па паўднёвым усходзе - да +25 ° С.

Такі тэмпературны фон на 1-3°С ніжэйшы за кліматычную норму для гэтых першых летніх дзён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках