26 красавiка 2024, Пятніца, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

11-гадовая мянчанка перамагла на шоў «Голос. Дети» і выйграла $15,5 тысяч

14
11-гадовая мянчанка перамагла на шоў «Голос. Дети» і выйграла $15,5 тысяч
ФОТА СЯРГЕЯ ШЭЛЕГ

Марыям Абдэлькадэр распавяла, як распарадзіцца гэтай сумай.

11-гадовая мянчанка Марыям Абдэлькадэр стала адной з пераможцаў расейскага шоу «Голос. Дети» і атрымала сертыфікат на 1 млн расейскіх рублёў (15,5 тысячы даляраў). Агенцтва «Минск-новости» высветліла, як дзяўчынка распарадзіцца гэтай сумай.

- Я ўжо вырашыла, - адказала дзяўчынка журналісту. - Частка грошай пойдзе на новы iPhone, бесправадныя навушнікі, горны ровар, бо мой дзіцячы зламаўся. Таксама мы з бацькамі хочам купіць лецішча ў Белавежскай пушчы, дзе жывуць дзядуля і бабуля. А яшчэ я хутка з'язджаю на 2 месяцы ў Катар да бацькоў бацькі. Там мне абяцалі зладзіць райскія вакацыі.

ФОТА СЯРГЕЯ ШЭЛЕГ

Марыям нарадзілася ў 2008 годзе. Перад выступам на сляпых праслухоўваннях яна распавяла, што яе бацька, лекар-кардыёлаг паводле прафесіі, родам з Эрытрэі, мама, якая зараз з'яўляецца хатняй гаспадыняй, - з Польшчы.

Марыям стала адной з пераможцаў шоу праз скандал. 26 красавіка «Первый канал» паказаў у жывым эфіры фінал конкурсу «Голос. Дети». Пераможцам у выніку галасавання гледачоў стала 10-гадовая дачка спявачкі Алсу і бізнэсмэна Яна Абрамава Мікелла. За званне пераможцы сезона з Абрамавай змагаліся Ержан Максім і Валерый Кузакоў. Абрамаву падтрымалі 56,5% тых, хто прагаласаваў, і такі высокі вынік, нехарактэрны для мінулых сезонаў, выклікаў шырокі грамадскі рэзананс.

У той жа дзень крыніцы РБК на «Первом канале» і ў «Красном квадрате» (кампанія-вытворца шоў) распавялі аб анамальных прыкметах галасавання на карысць аднаго з удзельнікаў. Тэлеканал пачаў афіцыйную праверку, да якой прыцягнуў кампанію Group-IB, якая спецыялізуецца на прадухіленні кібератак і правядзенні лічбавых расследаванняў.

Прамежкавыя вынікі праверкі выявілі факт масіраванай аўтаматызаванай адпраўкі СМС на кароткі нумар на карысць аднаго з удзельнікаў праекта «Голос. Дети». У выніку «Первый канал» прыняў рашэнне ануляваць вынік фіналу шостага сезона праекта «Голос. Дети» і падрыхтаваць спецыяльны выпуск праекта «Голос. Дети», які выйшаў у жывым эфіры 24 траўня.

Падчас эфіру гендырэктар Первого канала Канстанцін Эрнст узнагародзіў усіх дзевяцярых фіналістаў шоў (у тым ліку Мікеллу Абрамаву і мянчанку Марыям Абдэлькадэр) статуэткамі пераможцаў. Кожны з іх атрымаў па мільёну расейскіх рублёў.

Эрнст пацвердзіў умяшанне ў вынікі галасавання ў ануляваным фінале.

- Усе маглі адчуваць сябе падманутымі. Мы дакладна сябе адчувалі падманутымі. <...> Мы не ведаем, хто гэта зрабіў і з якіх меркаванняў. Але падманутымі аказаліся ўсе... Галоўнае, дзеці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках