26 красавiка 2024, Пятніца, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Беларуссю пачалі лётаць спадарожнікі Ілона Маска

43
Над Беларуссю пачалі лётаць спадарожнікі Ілона Маска

Паглядзець на іх можна не толькі ў небе.

У гэтыя дні над Слуцкам пачалі лётаць спадарожнікі Ілона Маска. Яны праходзяць на вышыні, большай за 500 кіламетраў. Паглядзець на іх можна не толькі ў небе. Адсачыць іх палёты можна онлайн на сайце n2yo.com, які паказвае, дзе і калі будуць спадарожнікі, піша kurjer.info.

Напрыклад, сёння ўначы, 29 траўня, спадарожнік можна будзе ўбачыць над Слуцкам пасля паўночы - з 00.45 да 00.56, уначы 30 траўня - з 00.03 да 00.14, уначы 1 чэрвеня - з 00.18 да 00.23. У гэтую ж ноч ён праляціць і над Салігорскім.

У пятніцу, 24 траўня, кампанія SpaceX Ілона Маска запусціла ў космас першыя 60 спадарожнікаў у рамках глабальнага інтэрнэт-праекта Starlink. Яны будуць лётаць на адлегласці 550 кіламетраў ад паверхні Зямлі. Вага аднаго спадарожніка - блізу 227 кг.

Усяго да сярэдзіны 2020-х кампанія збіраецца запусціць да 12 тысяч апаратаў. Да ведама, цяпер на арбіце Зямлі знаходзіцца толькі блізу 1400 спадарожнікаў. Гэта значыць, у восем разоў менш, чым плануе запусціць Ілон Маск. Ягоная кампанія разлічвае на тое, што яны з дапамогай сонечнай энэргіі змогуць даць усяму свету высокахуткасны інтэрнэт - да аднаго гігабіту на секунду.

Даведка

Ілон Маск - амерыканскі інжынер, прадпрымальнік, вынаходнік і інвестар, генеральны дырэктар і галоўны інжынер кампаніі SpaceX, якая вырабляе касмічную тэхніку, у тым ліку і ракеты шматразовага выкарыстання.

Таксама ён - старшыня рады дырэктараў, генеральны дырэктар і галоўны ідэйны натхняльнік кампаніі Tesla, якая з'яўляецца лідарам на рынку вытворчасці электрамабіляў, у тым ліку і беспілотных.

У 2018 годзе кампанія запусціла ў космас ракету-носьбіт Falcon Heavy з асабістым чырвоным электрамабілем Tesla Roadster Ілона Маска.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках