26 красавiка 2024, Пятніца, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі планету ў вельмі нечаканым месцы

6
Навукоўцы знайшлі планету ў вельмі нечаканым месцы
ФОТА: CALTECH/R. HURT (IPAC)

У такой кропцы нават тэарэтычна не магло быць гэткага буйнога касмічнага аб'екта.

Астраномы выявілі «забытую», утрая большую чым Зямля планету на такой адлегласці ад адной з зорак, дзе тэарэтычна яна не магла нават існаваць. Планета мае радыус на 20% меншы, чым у Нептуна. А яе маса ў 20 разоў перавышае зямную. Унікальнасць у тым, што яе арбіта настолькі блізка размешчаная да зоркі, што год доўжыцца ўсяго толькі 1,3 дня.

Пра гэта піша unian.net са спасылкай на Newsweek, дадаючы, што праз такую блізкасць тэмпература на планеце дасягае тысячы градусаў па Цэльсіі. Але нягледзячы на гэта, яна ўсё роўна захоўвае ўласную атмасферу. Планета афіцыйна называецца NGTS-4b. Яна першая ў сваім родзе. Бо дагэтуль навукоўцы ніколі не бачылі такіх вялікіх аб'ектаў у раёне, які яны называюць «пустыняй Нептуна».

Гэта раён, размешчаны ў непасрэднай блізкасці да зоркі, дзе ніколі не ўзнікалі планеты памерам з Няптун. Звычайна радыяцыйнае выпраменьванне ў гэтай зоне настолькі высокае, што любы газ у атмасферы планеты проста знiкае, пакідаючы толькі Скалістае ядро. Аднак, NGTS-4b разбурыла гэтую тэндэнцыю.

Навукоўцы бачаць два тлумачэнні выжывання планеты ў «пустыні Нептуна». Ці яна толькі нядаўна аказалася на арбіце ўшчыльную да зоркі (дзесьці на працягу апошняга мільёна гадоў), або яе атмасфера настолькі вялікая, што яна дагэтуль выпараецца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках