26 красавiка 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія блогеры навучылі падпісчыкаў словам роднай мовы

Беларускія блогеры навучылі падпісчыкаў словам роднай мовы

Амаль пяць мільёнаў інстаграм-карыстальнікаў даведаліся некалькі беларускіх слоў і атрымалі запрашэнні ў Беларусь.

Папулярныя блогеры - Дзіма Ермузевіч, Юля Гадунова, Улад Шудзейка і Ільдар Хабібулін - распавялі сваім падпісчыкам пра тое, што падабаецца ім у нашай краіне, а Улад Бумага нагадаў, як правільна яна называецца, паведамляе belmir.by.

Блогеры прызнаюцца, што натхніліся кампаніяй брэнда «Белы полюс», які вучыць замежнікаў беларускім словам на ўпакоўках валошкавага марожанага і ў інстаграм-профілі @belypolus.

Ініцыятар праекта плануе таксама размясціць білборды з беларускімі фразамі і іх перакладам на ангельскую мову ў аэрапорце, ля чыгуначнага вакзалу і ў іншых месцах дзе найчасцей бываюць замежнікі.

- Хочам, каб турыст у камплект да магніціка павёз з сабой каларытную беларускую фразу, прамаўляючы якую, успамінаў бы характар нашай краіны, - растлумачыў намеснік дырэктара маркетынгу «Белага полюса» Максім Журовіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках