26 красавiка 2024, Пятніца, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Наваградку выяўленыя артэфакты X-XII стагоддзяў

1
У Наваградку выяўленыя артэфакты X-XII стагоддзяў

Асноўная маса знойдзеных аб'ектаў - бытавыя рэчы кавальскай майстэрні.

Беларускія навукоўцы распавядаюць, што з 1956 да 1967 года на Малым замку працавалі ленінградскія археолагі. Тады з-пад зямлі дасталі звыш 30 тысяч прадметаў - фрагменты прычарнаморскіх амфар, візантыйскае шкло і нават «Кубак Ядвігі», які параўноўваюць з легендарнай Чарай Грааля. Сёння гэтыя артэфакты знаходзяцца ў Эрмітажы.

Беларускія навукоўцы вырашылі папоўніць культурны прабел. Зруйнавалі дамы тыпавой забудовы. Вызвалілі месца пад міні-гатэль і кавярню. А ля падножжа Замкавай гары пачалі археалагічныя раскопкі, піша kp.by.

Асноўная маса выяўленых аб'ектаў - бытавыя рэчы канца X-XII стагоддзяў. Мяркуючы па іх характары, на думку навукоўцаў, гэта была кавальская майстэрня квартала рамеснікаў, сфармаванага ў эпоху Яраслава Мудрага. Менавіта з сынам вялікай княгіні Рагнеды і звязана першае згадванне Наваградка ў Верхнім Панямонні - 975 гадоў таму.

Выявілі больш за паўсотні лёзаў і касцяных рукаятак нажоў, а таксама частку вырабу, падобнага на нажніцы, аскепкі керамікі, арнамент на якіх нанесены пазногцем.

- Знойдзена таксама вялікая колькасць плінфы і палавой пліткі. Яна, як бачыце, стаптаная. Гэта значыць, людзі хадзілі па ёй і даволі інтэнсіўна. Ёсць сляды вапны. Гэта значыць, яна выкарыстоўвалася. Пад помнікам Міцкевічу, магчыма, знаходзіцца культавы будынак, - распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Павел Кенька.

Дзе будуць захоўвацца артэфакты, яшчэ не вырашылі. Але, хутчэй за ўсё, у краязнаўчым музеі. Цяпер навукоўцы завяршаюць справаздачу аб палявых даследаваннях і рыхтуюцца да новай экспедыцыі ў раён помніка Адаму Міцкевічу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках