26 красавiка 2024, Пятніца, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводка на Палессі затапіла масты

5
Паводка на Палессі затапіла масты
ФОТА «МЕДЫЯ-ПАЛЕССЕ»

Мясцовыя баяцца ехаць па наплыўным мосце праз раку, аўтобус таксама адмянілі,

Наплаўны мост у раёне аграгарадка Беражное падняўся разам з узроўнем вады. Перасякаць яго небяспечна, паведамляе «Медыя-Палессе».

Праезд па мосце для транспарту не забаронены. Аднак кіроўцы аўтамабіляў самі не адважваюцца ўзбірацца па ім: ёсць рызыка зачапіцца дном машыны і надоўга затрымацца. Таму мясцовыя разварочваюцца і накіроўваюцца ў аб'езд праз Давыд-Гарадок.

З гэтай жа прычыны скасаваны маршрут прыгараднага аўтобуса Давыд-Гарадок – Столін, які курсіруе паводле летняга раскладу праз наплаўны мост з прыпынкамі ў Велямічах, Альпені, Рублі і Хатомлі.

ФОТА «МЕДЫЯ-ПАЛЕССЕ»
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках