16 кастрычнiка 2019, Серада, 8:55
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

За два гады «безвіза» з ЕЗ ім скарысталіся тры мільёны ўкраінцаў

20
За два гады «безвіза» з ЕЗ ім скарысталіся тры мільёны ўкраінцаў

А беларусам, праз бяздзейнасць улад, давядзецца плаціць за шэнген 80 еўраў.

Тры мільёны грамадзян Украіны скарысталіся бязвізавым рэжымам выезду ў Еўразвяз з 11 чэрвеня 2017 года, калі гэты рэжым пачаў дзейнічаць, паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны. Усяго ж з гэтага часу 9 млн 200 тысяч грамадзян Украіны перасеклі мяжу з біяметрычнымі пашпартамі (9 млн такіх пашпартоў былі аформленыя за апошнія два гады), паведамляе «Настоящее время».

Амаль 1 млн украінцаў выехалі ў краіны ЕЗ, скарыстаўшыся самалётамі. Таксама былі папулярныя наземныя паездкі на аўтамабілях і цягніках. Паводле звестак памежнікаў, больш за 1 млн чалавек за два гады такім чынам перасеклі мяжу з Польшчай, больш за 350 тысяч чалавек і больш за 245 тысяч чалавек - мяжу з Румыніяй і Вугоршчынай, а блізу 226 тысяч чалавек - мяжу са Славакіяй.

Беларусы могуць толькі пазайздросціць прывілеям, якімі валодаюць нашы паўднёвыя суседзі. Беларусы, праз бяздзейнасць уладаў, які не могуць заключыць з Еўразвязам пагадненне па рэадмісіі, без якога немагчыма падпісанне і дамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму, будуць плаціць за шэнген 80 еўраў.