19 кастрычнiка 2019, Субота, 8:45
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

«Баста»: Дыктатар, які завіс у савецкім мінулым, прадаўжае танцаваць на граблях

12
«Баста»: Дыктатар, які завіс у савецкім мінулым, прадаўжае танцаваць на граблях

Зусім хутка спадарожнікі Ілона Маска зробяць інфармацыю непадкантрольнай Лукашэнку.

Чарговае пацверджанне таго, што ўлады Расеі паўтараюць шлях свайго паддоследнага пацука - дыктатара Лукашэнкі. Прычым, не заўсёды задумваюцца аб наступствах, піша тэлеграм-канал «Баста».

На акцыі ў Маскве ўжо больш за 100 затрыманых, у аўтазаках - вельмі шмат журналістаў. Такое было і ў Менску 25 сакавіка 2000 года. Пад раздачу патрапілі нават афіцыйныя прапагандысты.

Журналісцкая салідарнасць - моцная зброя. Тады кадры з Менска абляцелі ўвесь свет. За Лукашэнкам канчаткова замацаваўся імідж ворага прэсы.

Вынік у наяўнасці: Беларусь - апошняя дыктатура Еўропы, краіна-ізгой, «чорная дзірка», у якую асцерагаюцца ехаць нават аматары экстрэмальнага турызму, а не толькі сур'ёзныя інвестары.

Дыктатар, які завіс у саўковым мінулым і які ўспрымае СМІ, як «раёнкі» таго часу, так і не зразумеў сваёй памылкі. Прадаўжае з упартасцю маньяка танцаваць на граблях. Ваюе з журналістамі, блакуе сайты, пераследуе блогераў.

А на вуліцы - другое дзесяцігоддзе 21 стагоддзя. Цэнзарам, якія недалёка абагналі ў развіцці свайго начальніка, не ўгнацца за тэхналогіямі. Дадаткі Intra і 1.1.1.1 дазваляюць чытаць кожны заблакаваны сайт, а над Беларуссю ўжо лётаюць спадарожнікі Ілона Маска. Зусім хутка інтэрнэт, а значыць, і інфармацыя стануць абсалютна непадкантрольнымі местачковым дыктатарам.