26 красавiка 2024, Пятніца, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцэл Лічка: Калі мне сказалі пра магчымасць папрацаваць у «Дынама», я не ведаў, дзе Берасце. Гэта ў Францыі?

Марцэл Лічка: Калі мне сказалі пра магчымасць папрацаваць у «Дынама», я не ведаў, дзе Берасце. Гэта ў Францыі?
МАРЦЭЛ ЛІЧКА
ФОТА: DYNAMO-BREST.BY

Галоўны трэнер берасцейскага «Дынама» Марцэл Лічка распавёў, як трапіў у клуб.

- Калі Радэк (Латал - заўв.) сказаў мне пра магчымасць папрацаваць у берасцейскім «Дынама», я не ведаў, дзе Берасце. «Берасце? Гэта ў Францыі? Там, дзе гуляў мой брат?» - такая была першая думка. Радэк: «Не, гэта ў Беларусі». Пра Беларусь чуў, што адтуль БАТЭ. Мой сябар Давід Зоўбек выступаў у менскім «Дынама». Усё.

У першы год маёй працы ў «Дынама» ні я, ні Латал нічога не ведалі пра сілу іншых каманд у лізе і неабходнасць гуляць на штучным полі. На другі год гэта веданне прыйшло. Акрамя таго, зімой касцяк каманды захаваўся. У камандзе ёсць канкурэнцыя. Ніхто не можа быць упэўненым у тым, што ён у асноўным складзе. Два разы Міля (Мілеўскі - заўв.) не гуляў, Сава (Савіцкі. - заўв.) не гуляў, Дзяніс Лапцеў - таксама. Ніхто не крыўдзіцца, усе выкладваюцца на трэніроўках. І калі нашы футбалісты ўваходзяць у гульню з лаўкі, то дадаюць якасці. Няма такога, каб пасля замены станавіліся горшымі: альбо на тым жа ўзроўні, альбо лепшыя, - паведамляе словы Лічкі sport.tut.by.

Нагадаем, у жніўні мінулага года Лічка стаў галоўным у «Дынама», бо Латала і яго зменшчыка клуб звольніў. Пад кіраўніцтвам Лічкі каманда завяршыла чэмпіянат краіны мінулага года на шостым месцы з адставаннем ад БАТЭ ў 21 бал.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках