26 красавiка 2024, Пятніца, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане ў дзень інаўгурацыі новага прэзідэнта затрымалі 250 пратэстоўцаў

1
У Казахстане ў дзень інаўгурацыі новага прэзідэнта затрымалі 250 пратэстоўцаў

Мітынгі ў Казахстане праходзяць пад лозунгам «Такаеў - не мой прэзідэнт».

На плошчы «Астана» ў казахстанскім горадзе Алма-Аты затрыманыя сотні чалавек, якія вечарам 12 чэрвеня выйшлі на мітынг. Удзельнікі акцыі выступаюць супраць новага прэзідэнта краіны Касым-Жомарта Такаева. Паведамляецца таксама пра затрыманні журналістаў.

«Інтэрфакс» паведамляе, што ў Алматы затрымалі 250 удзельнікаў пратэстных акцый, піша, korrespondent.net.

Так, каля Палаца спорту імя Балуана Шолака затрыманыя блізу 50 чалавек, у раёне плошчы Астана - больш за 200 чалавек. Карэспандэнт агенцтва налічыў некалькі паліцэйскіх аўтобусаў з затрыманымі, якія павезлі іх у аддзелы паліцыі.

Мітынгі ў Казахстане праходзяць пад лозунгам «Такаеў - не мой прэзідэнт». Іх удзельнікі мяркуюць, што выбары не былі сумленнымі і свабоднымі. Назіральнікі місіі Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе заявілі, што прэзідэнцкія выбары ў Казахстане прайшлі з парушэннямі асноўных свабод і дэмакратычных стандартаў.

За апошнія некалькі дзён гэта ўжо трэцяе буйное затрыманне людзей, якія пратэстуюць супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў (на іх 9 чэрвеня з вынікам 70,96% перамог Касым-Жомарт Такаеў), а таксама супраць рэжыму першага прэзідэнта Нурсултана Назарбаева, які цяпер займае пасаду кіраўніка Савета бяспекі . Грамадскія пратэсты - рэдкасць у жорстка кантраляванай краіне.

9 і 10 чэрвеня масавыя затрыманні адбыліся ў Алма-Аты і Нур-Султане. МУС кажа пра 700 затрыманых, актывісты і праваабаронцы мяркуюць, што колькасць можа перавысіць 5 000 чалавек. Вядома, што многіх затрыманых вывозяць з Алма-Аты і Нур-Султана ў суседнія гарады праз нястачу месцаў у аддзелах паліцыі.

Акрамя таго, у краіне з 10 чэрвеня назіраюцца перабоі ў працы сацыяльных сетак. З абеду 11 чэрвеня да вечару 12 чэрвеня ў краіне адключаныя WhatsApp, Facebook, Instagram, Telegram, яны даступныя толькі пры ўключэнні VPN. На прэс-канферэнцыі 10 чэрвеня Касым-Жомарт Такаеў заявіў, што «не ў курсе» блакаванняў.

Адключэнне сацыяльных сетак практыкуецца ўладамі Казахстана рэгулярна: да прыкладу, 9 траўня значная частка мэсэнджараў таксама была недаступная на тэрыторыі рэспублікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках