27 красавiка 2024, Субота, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дуда: Пашырэнне кантынгенту ЗША ў Польшчы - адказ на вайсковыя вучэнні ў Беларусі

4
Дуда: Пашырэнне кантынгенту ЗША ў Польшчы - адказ на вайсковыя вучэнні ў Беларусі
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Таксама Польшча ўстурбаваная мілітарызацыяй Калінінградскай вобласці РФ.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда назваў пашырэнне кантынгенту ЗША ў краіне адказам на дзеянні Расеі. Пра гэта паведамляе "Укрінфарм".

Паводле ягоных слоў, цяперашнія дзеянні з боку Паўночнаатлантычнага альянсу і ЗША "з'яўляецца адказам на тое, што Расея робіць у Калінінградскай акрузе, а таксама на яе шырокамаштабныя вучэнні ў Беларусі".

Дуда мяркуе, што рэакцыя Расеі з нагоды пашырэння амерыканскай прысутнасці ў Польшчы наўрад ці будзе вострай, бо Калінінградская вобласць РФ і без таго з'яўляецца найбольш мілітарызаванай зонай у Еўропе.

"Я не спадзяюся на нейкую асаблівую рэакцыю Масквы, бо Масква ўвесь час дадае ўзбраення ў Калінінградскую акругу. На сёння гэта найбольш мілітарызаваная зона ў Еўропе, і гэта ўжо доўжыцца даўно", - падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.

12 чэрвеня 2019 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон разглядае магчымасць адпраўкі ў Польшчу 2 000 амерыканскіх вайскоўцаў, але пастанова з гэтай нагоды пакуль не прынятая.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках