26 красавiка 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ прапанавала Украіне міравое пагадненне што да арбітражу з «Газпрамам»

16
РФ прапанавала Украіне міравое пагадненне што да арбітражу з «Газпрамам»

«Газпрам» прапанаваў «Нафтагазу Украіны» скончыць спрэчку на $2,6 млрд мірам.

Расея прапанавала ўрэгуляваць арбітражныя разгляды з Газпрамам міравым пагадненнем. Пра гэта на брыфінгу паводле вынікаў перамоў з намеснікам старшыні Еўрапейскай камісіі ў пытаннях Энэргетычнага саюза Марашам Шэфчавічам заявіў кіраўнік Мінэнэрга РФ Аляксандр Новак, паведамляе ТАСС.

«З расейскага боку, з боку Газпрама прапанавана ўкраінскім партнёрам разгледзець магчымасць падпісання міравога пагаднення», - сказаў Новак.

Раней паведамлялася, што расейскі Газпрам 24 траўня абскардзіў у Апеляцыйным судзе Люксембурга пастанову суда ад 12 сакавiка аб прызнанні і прывядзенні ў выкананне на тэрыторыі краіны пастановы Стакгольмскага арбітражу і спагнанні актываў на карысць НАК Нафтагаз Украіны. Суды аб арышце актываў Газпрама ў Люксембургу і Нідэрландах запланаваныя на чэрвень і снежань.

Згодна з пастановай Стакгольмскага арбітражу, прынятага ў лютым мінулага года, Газпрам вінен Нафтагазу $2,56 млрд, аднак ён адмаўляецца плаціць. У сакавіку 2018-га расейская кампанія падала заяву ў Апеляцыйны суд акругі Свеа (Швецыя) аб аспрэчванні канчатковай пастановы арбітражу і яе частковага скасавання.

Нафтагаз падаў пазовы ў суды Швецыі, Нідэрландаў, Швейцарыі, Люксембурга, ЗША і іншых краін, дзе імкнецца спагнаць актывы Газпрама ў лік запазычанасці, вызначанай арбітражам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках