29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп працягнуў санкцыі супраць Лукашэнкі і шэрагу чыноўнікаў

23
Трамп працягнуў санкцыі супраць Лукашэнкі і шэрагу чыноўнікаў

Санкцыі ў дачыненні да дыктатара і некаторых чыноўнікаў ЗША падаўжаюць з 2006 года.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў амерыканскія санкцыі супраць шэрагу грамадзян Беларусі і сябраў урада краіны, паведамілі ў прэс-службе Белага дома.

«Дзеянні і палітыка пэўных сябраў урада Беларусі і іншых асоб у гэтай краіне, накіраваныя на падрыў дэмакратычных працэсаў або інстытутаў, парушэнне правоў чалавека, звязаныя з палітычнымі рэпрэсіямі, і карупцыяй, па-ранейшаму ўяўляюць надзвычайную пагрозу для нацыянальнай бяспекі і замежнай палітыкі Злучаных Штатаў. Таму я вызначыў, што неабходна працягваць надзвычайнае становішча, абвешчанае Указам 13405 у дачыненні да Беларусі», - заявіў Трамп.

На гэты раз санкцыі зноў прадоўжаны на год - да 16 чэрвеня 2020 года. Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў прадстаўнікам Кангрэсу.

Нагадаем, санкцыі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу чыноўнікаў і іх сем'яў, былі ўведзеныя 16 чэрвеня 2006 года Джорджам Бушам. Нагодай сталі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія ў ЗША і ЕЗ прызналі недэмакратычнымі.

Зараз у спісе дзесяць чалавек: Аляксандр Лукашэнка, Віктар Лукашэнка, Лідзія Ярмошына, Віктар Галаванаў, Віктар Шэйман, Дзмітрый Паўлічэнка, Сцяпан Сухарэнка, Аляксандр Зімоўскі, Уладзімір Навумаў і Наталля Пяткевіч.

Указам блакіруецца ўласнасць і права на ўласнасць у ЗША, рахункі і магчымасць фінансавых аперацый. Амерыканскім кампаніям і прыватным асобам забаронена ўкладаць угоды з гэтымі службовымі асобамі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках