26 красавiка 2024, Пятніца, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нідэрляндах назвалі датычных асоб да катастрофы MH17

16
У Нідэрляндах назвалі датычных асоб да катастрофы MH17

Галандскія журналісты правялі расследаванне.

У Нідэрляндах журналісты назвалі імёны магчымых датычных асоб да катастрофы лайнера рэйса МН17. Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на тэлеканал Nieuwsuur.

Як паведамляецца, да трагедыі, якая адбылася ў 2014 годзе на Данбасе, датычны Сяргей Мучкаеў - камандзір 53-й зенітна-ракетнай брыгады, якая месціцца ў расейскім горадзе Курску. Менавіта пад яго кіраўніцтвам адправіўся канвой, які перавозіў Бук, які збіў МН17.

Акрамя таго, журналісты звярнуліся за інфармацыяй да былога ўкраінскага вайскоўца Івана Без’языкава, які знаходзіўся ў палоне ў баявікоў, але пасля вызвалення яго абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе і супрацоўніцтве з так званай «ДНР». Сам Без’языкаў у каментары NOS сцвярджае, што менавіта яго паказанні следчай групе JIT па катастрофе MH17 сталі асновай абвінавачвання.

Таксама ў спісе датычных лічыцца Сяргей Дубінскі, вядомы па пазыўным «Хмурны». Ён быў кіраўніком расейскай разведвальнай групы, якую сфармавалі ў пачатку ліпеня 2014 года і актыўна прыцягвалі да ўдзелу ў вайне на ўсходзе Украіны. У яго падраздзяленні знаходзілася блізу 300 людзей.

Таксама журналісты паведамляюць пра Сяргея Пулатава, які быў начальнікам разведвальна-дыверсійнага падраздзялення спецыяльнай расейскай разведвальнай службы. Менавіта Пулатаў і Дубінскі адыгрываюць асаблівую ролю ў транспарціроўцы «Бука», з якога быў здзейснены стрэл у авіялайнер МН17.

Раней паведамлялася, што Сумесная следчая група (JIT), якая займаецца расследаваннем катастрофы рэйса МН17 Malaysia Airlines у 2014 годзе, правядзе 19 чэрвеня прэс-канферэнцыю. Чакаецца, што следчыя афіцыйна назавуць датычных да катастрофы.

Нагадаем, рэйс MH17, які вылецеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты каля Тарэзу Данецкай вобласці, прыкладна за 40 кіламетраў ад расейскай мяжы 17 ліпеня 2014 года. У выніку інцыдэнту загінула 298 чалавек, у тым ліку 15 сябраў экіпажа.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках