18 лiпеня 2019, Чацвер, 8:47
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Міліцыянт насмерць збіў веласіпедыста ў Пружанскім раёне

Здарэнне адбылося ўчора каля вёскі Ласосін.

У аўторак, 18 чэрвеня, пад 23:00 недалёка ад вёскі Ласосін Пружанскага раёна супрацоўнік міліцыі, 1976 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем маркі ВАЗ, учыніў наезд на раварыста, які рухаўся па краі праезнай часткі ў тым жа кірунку (1977 года нараджэння, жыхара Магілёва), які памёр у аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі па дарозе ў лякарню, піша onliner.by.

- Кіроўца затрыманы ў парадку арт. 108 КПК («Затрыманне паводле непасрэдна ўзніклага падазрэння ва ўчыненні злачынства»). Паводле факту ДТЗ Пружанскім РАСК распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэксу - «Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула з неасцярожнасці смерць чалавека», - паведамілі ва УУС.

Расследаванне гэтай крымінальнай справы праводзіць абласная ўправа Следчага камітэта.