26 красавiка 2024, Пятніца, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маці-328» абвясцілі пра бестэрміновую акцыю пратэсту

6
«Маці-328» абвясцілі пра бестэрміновую акцыю пратэсту
АРХІЎНАЕ ФОТА "РАДЫЁ СВАБОДА"

Актывісткі мерацца стаяць на плошчы Незалежнасці, пакуль улады не зменяць «антынаркатычны» закон.

Бацькі асуджаных паводле 328 артыкула Крымінальнага кодэксу Беларусі ў пятніцу, 21 чэрвеня, а 9 гадзіне мерацца выйсці на плошчу Незалежнасці, да «палаты прадстаўнікоў» на бестэрміновую акцыю пратэсту.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла маці аднаго з асуджаных Юлія Астоўка, паведамляе «Новы Час».

«SOS! Усім мамам і татам, сваякам паводле арт. 328 - у нас ёсць шанец! Усё ў пятніцу збіраемся а 9.00 каля «палаты прадстаўнікоў» з патрабаваннем змены заканадаўства паводле арт. 328. Патрабуем і застаёмся на плошчы, пакуль не зменяць законапраект», - напісала яна.

Нагадаем, 13 чэрвеня «дэпутаты палаты прадстаўнікоў» у другім чытанні прынялі папраўкі ў артыкул 328 Крымінальнага кодэкса (Незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў). Змены тычацца зніжэння ніжніх межаў пакарання паводле 2 і 3 часткі 328-га артыкулу. Цяпер за захоўванне наркотыкаў з мэтай распаўсюджвання пагражае ад 3 да 8 гадоў зняволення (раней мінімальнае пакаранне было 5 гадоў). За гэта ж злачынства, учыненае групай асоб, вялікім памерам ці ўчыненае паўторна, пакаранне зніжана да 6 замест ад 8 гадоў зняволення.

Аднак «Маці-328» разглядаюць змены як недастатковыя і з 13 чэрвеня трымаюць галадоўку. Яны мерацца дамагацца зніжэння тэрмінаў паводле 4-й часткі артыкула 328.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках