26 красавiка 2024, Пятніца, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін думае пра абмен Сянцова на Вышынскага

9
Пуцін думае пра абмен Сянцова на Вышынскага

Пра гэта ён заявіў падчас жывой лініі 20 чэрвеня.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін думае пра магчымасць абмену ўкраінскага палітвязня Алега Сянцова на галоўнага рэдактара РІА Новости Украина Кірыла Вышынскага. Пра гэта ён заявіў падчас жывой лініі 20 чэрвеня, паведамляе korrespondent.net.

Так, падчас мерапрыемства адзін з журналістаў запытаўся Пуціна ці магчыма дамагчыся вызвалення Вышынскага, які ўжо год знаходзіцца ва ўкраінскай турме, шляхам абмену на Сянцова або любога ўкраінскага палітвязня. «Мы думаем, мы не забыліся», - адказаў Пуцін.

Нагадаем, Вышынскага затрымалі 15 траўня 2018 года, у офісе РИА Новости-Украина прайшлі ператрусы. Украінская ўлада западозрыла Вышынскага і іншых журналістаў у дзяржаўнай здрадзе.

Раней Падольскі раённы суд Кіева падоўжыў арышт галоўнаму рэдактару РИА Новости-Украина Кірылу Вышынскаму да 22 ліпеня.

Алег Сянцоў быў асуджаны расейскім судом да 20 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў арганізацыі тэрактаў у анэксаваным Крыме. Ён галадаў з 14 траўня да 5 кастрычніка 2018 года, патрабуючы вызваліць усіх украінскіх палітычных зняволеных, якія знаходзяцца ў турмах Расеі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках