16 лiпеня 2019, aўторак, 12:13
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Старшыня АБФФ: На трэнера ўзроўню Маўрынью ў нас няма сродкаў

3
ФОТА: ДЗМІТРЫЙ БРУШКО, TUT.BY

Уладзімір Базанаў пракаментаваў падпісанне кантракту з Міхаілам Мархелем, які ўзначаліў нацыянальную каманду Беларусі.

Ён адзначыў, што федэрацыя прапаноўвала ўзначаліць нацыянальную каманду Віктару Ганчарэнку і Аляксандру Ермаковічу, але тыя наважылі адмовіцца, а на замежнага трэнера ўзроўню Жазэ Маўрынью ў федэрацыі не хопіць грашовых сродкаў.

Міхаіл Мархель атрымае трохгадовы кантракт, а яго задачай будзе чацвёртае месца ў групе кваліфікацыі на Еўра-2020 ды перамога ў плэй-оф Лігі нацый і амаладжэнне складу.