21 верасня 2024, Субота, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Як украінцы прагаласуюць на выбарах у Раду

7
Апытанне: Як украінцы прагаласуюць на выбарах у Раду
Фота: ЕРА

Ва ўкраінскі парламент праходзяць пяць палітычных сілаў.

У выпадку правядзення выбараў у Вярхоўную Раду ў найбліжэйшую нядзелю ў шматмандатнай акрузе перамогу б атрымала партыя «Слуга народа» з вынікам 47,6% галасоў выбарцаў з тых, што прыйшлі б на выбарчыя ўчасткі і вызначыліся з выбарам, паведамляе «Гордон».

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага ў чэрвені цэнтрам SOCIS і Камітэтам выбаршчыкаў Украіны.

Пяціпрацэнтны бар'ер, неабходны для праходжання ва ўкраінскі парламент, пераадольваюць таксама партыі «Апазіцыйная платформа - За жыццё» (12,4%), «Еўрапейская салідарнасць» (8,8%), «Бацькаўшчына» (8,7%) і «Голас» (6,8%).

Таксама ёсць шанцы прайсці ў Раду ў партый «Сіла і гонар», «Грамадзянская пазіцыя» і Радыкальнай партыі - у іх адпаведна 4,1%, 2,7% і 2,2%.

Іншыя партыі набіраюць менш за 2% галасоў.

ІНФАГРАФІКА: SOCIS.KIEV.UA

16,1% апытаных не вызначыліся з выбарам, адмовіліся адказваць ці адказалі «не ведаю».

Не прымалі б удзелу ў галасаванні 6,2% рэспандэнтаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках