Ва Украіне загарэлася электрычка: Людзі пакідалі вагоны на хаду
9- 22.06.2019, 16:43
- 17,664
Паводле папярэдняй інфармацыі загарэлася праводка.
Ва Украіне пад Дняпром загарэлася электрычка, якая накіроўвалася ў Пяціхаткі, пасажырам давялося пакідаць задымленыя вагоны на хаду.
Пра гэта паведамляе "Інфарматар".
22 чэрвеня, блізу 5:40, на станцыі "169 кіламетр" адбылося загаранне ў электрычцы, якія курсіруе у Пяціхаткі. У інцыдэнце ніхто не пацярпеў. Пасажыры падчас загарання не чакалі прыпынення цягніка і скакалі з вагонаў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, загарэлася праводка. Дым распаўсюдзіўся па вагонах. Пачуўшы пах гарэлага, людзі пачалі панікаваць і выскокваць з вагонаў.
"Усё трашчала і зіхацела, адрэзак электраліній выгараў цалкам. Хутка прыбылі тры пажарныя машыны, дзве хуткія і паліцыя. Пацярпелых няма, хіба што збітыя каленкі. Скакаць было высока і на камяні", – апавяла відавочца Наталля.