26 красавiка 2024, Пятніца, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты ПАРЕ аспрэчылі паўнамоцтвы расейскай дэлегацыі

7
Дэпутаты ПАРЕ аспрэчылі паўнамоцтвы расейскай дэлегацыі
Фота: Candice Imbert / Council of Europe

Вяртанне РФ у Парламенцкую асамблею Рады Еўропы адкладзенае.

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы пачала працэдуру абскарджання паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі на патрабаванне прадстаўнікоў некалькіх нацыянальных дэлегацый.

Пра гэта паведамляе са Страсбурга карэспандэнт "Еўрапейскай праўды".

Пытаннем цяпер зоймецца спецыяльная камісія, паведамляе РБК.

Абскарджанне паўнамоцтваў паводле грунтоўных падстаў адбылося на прапанову грузінскай дэлегаткі Ніно Гагадзэ. Усяго абскарджанне падтрымалі блізу 50 дэпутатаў.

Асобна кіраўнік украінскай дэлегацыі Уладзімір Ар’еў абскардзіў паўнамоцтвы расейцаў паводле працэдурных падстаў, спасылаючыся на тое, што ў складзе расейскай дэлегацыі ёсць дэпутаты, выбраныя ў шматмандатнай акрузе, уключаючы галасы жыхароў украінскага Крыму, і абранне гэтых людзей у Дзярждуму сумнеўнае.

Пастанова аб тым, ці будуць пацверджаны паўнамоцтвы расейцаў, адкладаецца на 24 гадзіны і будзе прынятая ў ПАРЕ ў сераду ў другой палове дня, абвясціла прэзідэнт Асамблеі Ліліян Моры Паск'е.

Як паведамлялася, мінулай ноччу пастановай ПАРЕ існы механізм санкцый скасаваны, аднак у дэпутатаў засталася магчымасць цалкам адмовіць у паўнамоцтвах дэлегацыі або накласці дробныя санкцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках