26 красавiка 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дачыненні да «айца са свастыкай» распачатае расследаванне новай справы

У дачыненні да «айца са свастыкай» распачатае расследаванне новай справы
КАНСТАНЦІН БУРЫКІН

«Духоўны настаўнік» РНЕ стаў фігурантам яшчэ аднаго разбору.

Канстанцін Бурыкін, больш вядомы як «айцец са свастыкай», стаў фігурантам новага разгляду. Распачатая крымінальная справа аб гвалце малалетняга. Пра гэта tut.by паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«УСК горада Менска расследуецца крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 167 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да Канстанціна Бурыкіна. Праводзяцца ўсе патрэбныя следчыя дзеянні. Улічваючы, што гаворка ідзе пра злачынства супраць палавой недатыкальнасці малалетняга, якія-небудзь дэталі з этычных меркаванняў распаўсюджвацца не будуць», - распавяла Юлія Ганчарова.

Гаворка ідзе аб гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетняга (малалетняй). Паводле санкцыі артыкула за такое пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад 8 да 15 гадоў.

Адзначым, што вясной міліцыя распавяла пра крымінальную справу ў дачыненні да «айца са свастыкай» паводле яшчэ аднаго артыкула, аб прысваенні. Паводле версіі следства, ён, будучы ў 2014-2016 гадах намеснікам кіраўніка «Беларускай федэрацыі паўэрліфтынгу», выдаткаваў на ўласныя патрэбы частку грошай, якая прызначалася на выправы спартоўцам. Шкоду ацанілі на 17,5 тысячы рублёў. За гэта паводле ч. 3 арт. 211 КК яму пагражае ад 2 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, у 2017 годзе суд Заводскага раёна Менска разглядаў справу святара з Гатава Канстанціна Бурыкіна. Яго прызналі вінаватым у незаконным захоўванні зброі і боепрыпасаў і прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Там ён знаходзіцца дагэтуль; ад набажэнстваў ён часова адхілены, але сану не пазбавіўся.

Канстанціна Бурыкіна затрымалі ў лістападзе 2016 года. Ягоны арышт жонка і сябры патлумачылі тым, што святар перайшоў камусьці дарогу ў «Беларускай федэрацыі паўэрліфтынгу», якую ён узначальваў апошнія гады. Пакуль ішло расследаванне, ўсплылі падрабязнасці пра тое, што Бурыкін захоўваў дома дыскі з вайсковай хронікай Трэцяга рэйху, у працоўным кабінеце ў яго вісела свяцільня ў выглядзе свастыкі, і свастыка была набітая на руцэ.

- У 2000 годзе быў прызначаны духоўным настаўнікам РНЕ, быў з хлопцамі 3-4 гады. Тады гэтая арганізацыя не была забароненая. Праводзіў з імі духоўныя гутаркі, сустрэчы, хрысціў, вянчаў. (...) Нічога ганебнага адразу не ўбачыў, а потым мне здалося, што яны сталі дэструктыўнымі, пра што я паведаміў Філарэту. Мы з імі спынілі кантакт, пазней іх прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй, - распавядаў Бурыкін у судзе падчас допыту.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках