26 красавiка 2024, Пятніца, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт РПЦ пра страты ў 1941 годзе: Загінулыя салдаты былі бязбожнікамі

1
Мітрапаліт РПЦ пра страты ў 1941 годзе: Загінулыя салдаты былі бязбожнікамі

Іерарх патлумачыў страты Чырвонай арміі ў пачатку вайны.

Мітрапаліт белгарадскі і старааскольскі Ян патлумачыў вялікія страты Чырвонай арміі ў 1941 годзе. На ягоную думку, нехрышчоныя салдаты гінулі за тое, што былі бязбожнікамі, паведамляе «Салідарнасць».

Відэа з выступу на вечары, які прайшоў у памяць пра гадавіну пачатку вайны, было апублікаванае ў Telegram-канале «Белгарад № 1».

– Ёсць вельмі паказальны для ўсіх нас урок. У першыя месяцы вайны практычна больш за 60% Чырвонай арміі, то-бок маладых байцоў, якія былі народжаныя ўжо ў бязбожны час, большасць з іх не былі хрышчоныя, яны былі забітыя, – заявіў мітрапаліт.

На ягоную думку, «гэта была ахвяра, якая была прынесеная за бязбожнасць».

– І вайну перамаглі хрышчоныя людзі, тыя, хто былі пакліканыя, каб духоўна перамагчы гэтую машыну, добра адладжаную, падобна да вось гэтага Чалубея, які спалучаў у сабе мастацтва ваяра і быў цэнтрам духаў злосці паднябесных.

Ці сталі чырвонаармейцы хрысціянамі да канца вайны, святар не патлумачыў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках