26 красавiка 2024, Пятніца, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Казахстан дамовіліся пра кампенсацыю за забруджаную нафту ў «Дружбе»

5
Расея і Казахстан дамовіліся пра кампенсацыю за забруджаную нафту ў «Дружбе»

Памер кампенсацыі хаваюць.

Расея і Казахстан дамовіліся пра кампенсацыю за забруджванне нафты ў трубаправодзе «Дружба» ў порце Усць-Луга.

Як піша «Новая газета», пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.

Інфармацыю пра гэта агенцтву пацвердзілі ў кампаніі «Казтрансойл». У кампаніі ўдакладнілі, што ў цяперашні час чакаюць дакументы ў гэтым пытанні ад расейскай «Транснафты».

Пра памеры кампенсацыі не паведамляецца. Крыніцы Reuters удакладнілі, што «Транснафта» абяцала пакрыць кампенсацыю паводле фіксаванага тарыфу і што ўгоду плануюць заключыць на наступным тыдні.

Нагадаем, у канцы красавіка Беларусь паведаміла пра забруджванне расейскай нафты ў трубаправодзе «Дружба», пасля чаго экспарт у некаторыя краіны быў прыпынены. Прапампоўванне аднавілі пасля паступлення якаснай нафты. У Казахстане таксама паведамлялі пра значнае перавышэнне хлораарганікі ў расейскай нафце.

Праз забруджванне была распачатая крымінальная справа аб самавольным падключэнні да магістральных нафтаправодаў і газаправодаў альбо прывядзенні іх у непрыдатнасць паводле папярэдняй змовы (п. «А, б» ч. 4 арт. 215.3 КК) і крадзяжы (арт. 158 КК). Чацвёра фігурантаў справы ў цяперашні час знаходзяцца пад хатнім арыштам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках