26 красавiка 2024, Пятніца, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія тавары жыхары Беларусі ўвозяць у краіну, а замежнікі вывозяць

12
Якія тавары жыхары Беларусі ўвозяць у краіну, а замежнікі вывозяць

Сацыёлагі правялі апытанне.

У красавіку г.г. было праведзенае апытанне грамадзян, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу Беларусі на аўтамабілях, на прадмет вывучэння тавараў, якія яны ўвозяць у краіну. Людзям раздаваліся спецыяльна распрацаваныя анкеты, якія можна было і не запаўняць, чым скарысталіся больш за 40% апытаных. Аднак і тых анкет, якія былі запоўненыя (больш за 7 тысяч), з лішкам хапіла, каб зрабіць пэўныя высновы, піша «Экономическая газета».

Пры гэтым апытвалі і фізічных асоб, якія ўязджаюць у краіну (рэзідэнтаў Беларусі), і якія выязджаюць з яе (нерэзідэнтаў). Нам падалося цікавым, што звесткі па двух таварных плынях дастаткова моцна перасякаліся: гэта значыць тыя віды тавараў, якія грамадзянамі Беларусі ўвозіліся ў краіну, нерэзідэнты з яе вывозілі. Зразумела, што гэта былі не адны і тыя ж тавары, аднак больш глыбокі аналіз немагчымы з прычыны адсутнасці ў анкетах неабходнай для яго дэталізацыі.

Паводле вынікаў апытання высветлілася, што блізу 45% асоб, якія заехалі ў Беларусь везлі з сабой тавары, набытыя за мяжой. У той жа час толькі траціна апытаных вывозіла з нашай краіны якія-небудзь тавары. Такім, чынам, большасць гасцей Беларусі едуць да нас не па тавары, а з турыстычнымі, аздараўленчымі або іншымі «неэканамічнымі» мэтамі.

Больш за ўсё тавараў (па сумарнаму кошту) увозілася з Украіны і Польшчы (амаль па 40%), блізу 18% прыйшлося на Літву.

Пры гэтым у «рэйтынгу» відаў тавараў, што ўвозяцца (зноў жа - па кошту) на першым месцы былі тэлевізары (у сярэднім іх ўвезена на 326 USD на кожнага, хто запоўніў анкету і ўказаў у ёй нейкія тавары). Далей ідуць кампутарная тэхніка і розныя гаджэты (236 USD), аўтамабільныя шыны і колы (145 USD), электрабытавая тэхніка (118 USD), мэбля і іншыя тавары для дома (108 USD), электраінструмент і бензапілы (94 USD), аўтазапчасткі (90 USD), адзенне (74 USD), будматэрыялы (64 USD), маторнае паліва (62 USD, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра паліва ў баку аўтамабіля), абутак (59 USD), цацкі, гульні, спортінвентар (54 USD), сантэхніка (53 USD), прадукты харчавання (26 USD).

А што атрымалася з вывазам тавараў? У асноўным гэтым займаліся палякі (амаль палова з тых, хто выязджаў), літоўцы (21%) і латышы (19%). Расейцы на першых месцах у апытанні не адзначыліся.

Першае месца ў спісе тавараў, што вывозяцца занялі тыя ж тэлевізары, толькі агульны іх кошт на аднаго чалавека, што выязджае нашмат большы, чым тых, хто ўязджае - амаль 1600 USD. Відавочна, што вывозяць у асноўным дарагія мадэлі «тэлескрыні», а ўвозяць - танныя. За імі з вялікім адрывам ідзе кампутарная тэхніка і гаджэты (789 USD), электраінструменты і бензапілы (524 USD), электрабытавая тэхніка (359 USD), аўтамабільныя шыны і колы (327 USD), аўтазапчасткі (196 USD), мэбля і іншыя тавары для дома (89 USD), абутак (65 USD), адзенне (61 USD), маторнае паліва (41 USD), прадукты харчавання (17 USD). Такім чынам, «легенды» аб тым, што ў нас вывозяць бензін і салярку з прычыны іх нізкага кошту, не апраўдваюцца, як і размовы пра суперякасць беларускай мяса-малочнай прадукцыі, якую кожны замежнік марыць набыць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках