25 красавiка 2024, Чацвер, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праціўнікі акумулятарнага завода стварылі экалагічнае аб'яднанне

Праціўнікі акумулятарнага завода стварылі экалагічнае аб'яднанне

Заснавальнікамі аб'яднання сталі жыхары Берасця і Берасцейскага раёна.

Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода «АйПаўэр» правялі ўстаноўчы сход Берасцейскага абласнога экалагічнага праваабарончага аб'яднання «ЭкаБрэст».

Больш падрабязна «Радыё Рацыя» кажа яго старшыня, праваабаронца Раман Кісляк:

- 26 траўня мы аб'ядналіся пад назвай «ЭкаБрэст». Мы наважылі стварыць арганізацыю і стварылі. І падалі сёння дакументы на рэгістрацыю ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі Берасцейскага аблвыканкама. На працягу месяца гэтую заяву разгледзяць і будзе прынятая пастанова - зарэгістраваць, ці не. Справа ў тым, што адбываецца працяглы пратэст, ён доўга доўжыцца і ёсць неабходнасць стварэння спецыяльнай арганізацыі, якая паскорыць развязання пытання да закрыцця завода і развязання іншых экалагічных праблем.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках