23 лiпеня 2019, aўторак, 23:51
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Клубы вышэйшай лігі без цяжкасцяў выйшлі ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі

ФОТА: ФК «Шахцёр»

«Шахцёр», БАТЭ і менскае «Дынама» правялі матчы 1/16 фіналу турніру.

26 чэрвеня прайшлі першыя матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі. На гэтай стадыі турніру ў гульню ўступілі каманды з вышэйшай лігі. Пераможца вызначаецца паводле выніку аднаго матчу і праходзіць у наступную стадыю, піша tut.by.

Першы матч быў згуляны ў Слоніме, дзе мясцовы клуб саступіў фіналісту мінулага Кубка Беларусі.

«Слонім-2017» - ФК «Віцебск» - 1:3

Стадыён «Юнацтва» (Слонім).

Галы: 0:1 - Рыжкоў (2), 0:2 - Нурысаў (42), 0:3 - Нурысаў (51), 1:3 - Цішко (87).

«Смалявічы» - «Шахцёр» - 0:2

Стадыён «Азёрны» (Смалявічы).

Галы: 0:1 - Балановіч (21 пен.), 0:2 - Януш (52).

Як паведамляе «Прессбол», у першым тайме матчу адбылося сутыкненне абаронцы салігорскай каманды Ніколы Анціча і гульца гаспадароў Івана Васіленкі. Пасля якога Васілёнак упаў на рэкламны шчыт, збіўшы яго і прыціснуўшы маленькую дзяўчынку, якая стаяла за шчытом.

У перапынку Нікола Анціч зняў майку, падняўся на трыбуну і ўручыў футболку дзяўчынцы.

«Спадарожнік» - БАТЭ - 2:5

Стадыён «Цэнтральны» (Рэчыца).

Галы: 0:1 - Туомінен (15), 0:2 - Натху (20), 0:3 - Сарока (30), 0:4 - Сімавіч (45), 1:4 - Казлоўскі (79), 1:5 - Вілюмсан (81), 2:5 - Шрэйтар (86).

«Граніт» - «Дынама» (Менск) - 0:2

Стадыён «Палессе» (Лунінец).

Галы: 0:1 - Ксенафонтаў (46), 0:2 - Зубовіч (86).

Астатнія матчы пройдуць у ліпені. 24 ліпеня «Нафтан» згуляе супраць «Нёмана».

27 ліпеня пройдуць шэсць матчаў:

ФК «Смаргонь» - ФК «Гомель»

«Лакаматыў» - ФК «Гарадзея»

НФК - «Славія»

«Хваля» - «Дняпро-МГЗ»

ФК «Баранавічы» - «Тарпеда-БелАЗ»

«Рух» - «Дынама» (Берасце)

28 ліпеня стадыя 1/16 фіналу завершыцца пяццю сустрэчамі:

«Арсенал» - РЦАР-БДУ

«Ашмяны-БДУФК» - «Іслач»

«Белшына» - ФК «Менск»

«Ліда» - ФК «Слуцк»

«Клецк» - «Тарпеда» (Менск)