«Беларусбанк» анансаваў змены па картках
- 31.08.2026, 21:10
- 1,084
Яны пачнуць дзейнічаць з 1 кастрычніка.
«Беларусбанк» з 1 кастрычніка ўводзіць змены па картках. Пра гэта паведамляецца на сайце фінансавай установы.
З кастрычніка ў новым анлайн-банку Belarusbank стануць даступныя бясплатныя пуш-апавяшчэнні пра аперацыі па многіх картках. Напрыклад, для картак «Клубов Бархат», #настарт, «Карт-бланш», «Свои», а таксама па картцы навучэнца — пра выдаткі.
А для ўладальнікаў картак «Клубов персона», «Леди», «Мужской клуб», «Изи-карта», #можновсё, «Зебра», «Шчодрая» і «Лайм» будуць даступныя бясплатныя пуш-апавяшчэнні пра прыходныя і расходныя аперацыі.
«У прыкладанні M‑Belarusbank адмяняецца прадастаўленне пакетаў паслуг «Поўны» і «Базавы» без спагнання ўзнагароджання па карткавых прадуктах: «Клуб персона, «Клуб леди», «Мужской клуб», «Изи-карта, #можновсё, «Клуб зебра», «Шчодрая» і «Лайм», — удакладнілі ў банку.