Том Холанд увайшоў у тройку самых касавых акцёраў у гісторыі кінематографа
1- 31.08.2026, 20:59
- 1,188
Ён таксама стаў наймалодшай зоркай у топ-10 касавых калег.
Том Холанд увайшоў у тройку самых касавых акцёраў у гісторыі кіно, піша «Афіша Daily».
Discussing Film паведаміў, што сукупныя зборы фільмаў з удзелам акцёра перавысілі $15,2 млрд.
Холанд апярэдзіў Крыса Прата, на рахунку якога каля $15,1 млрд.
Сур'ёзна павялічыць паказчык Холанду дапамог «Чалавек-павук: Новы дзень».
Зборы супергеройскага фільма ўжо перавысілі $2,28 млрд.
Сам акцёр можа зарабіць больш за $100 млн на гэтай стужцы.
Для параўнання: за першую ролю Чалавека-павука ў стужцы «Першы мсціўца: Супрацьстаянне» ў 2016 годзе Том атрымаў каля $250 тыс. За фільм «Чалавек-павук: Вяртанне дадому» – $500 тыс., за «Далёка ад дому» – $4 млн, а за «Няма шляху дадому» – каля $10 млн.
У выніку Холанд заняў трэцяе месца ў рэйтынгу самых касавых артыстаў, саступіўшы толькі Зоі Салдана ($15,47 млрд) і Скарлет Ёгансан ($15,4 млрд).
Топ-10 самых касавых акцёраў у гісторыі кінематографа:
Зоі Салдана – $15,47 млрд
Скарлет Ёгансан – $15,40 млрд
Том Холанд – $15,2 млрд
Крыс Прат – $15,1 млрд
Сэмюэл Л. Джэксан – $14,6 млрд
Роберт Даўні — малодшы — $14,3 млрд;
Том Круз – $13,3 млрд
Крыс Хемсворт – $12,1 млрд
Він Дызель – $12 млрд
Крыс Эванс – $11,4.
Холанд таксама стаў наймалодшым акцёрам у першай дзясятцы. У рэйтынгу пасля яго размясціліся Крыс Прат, Сэмюэл Л. Джэксан, Роберт Даўні — малодшы, Том Круз, Крыс Хемсворт, Він Дызель і Крыс Эванс.