26 красавiка 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акадэмія навук і добрых навін

3
Акадэмія навук і добрых навін

Пра беларускіх маладых навукоўцаў.

Вось вам выдатная навіна: Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыняў пастанову заснаваць новыя прэміі для маладых навукоўцаў (паведамляе нам БелТА), піша для сайта antijournalist.by блогер Віктар Малішэўскі.

Цяпер маладыя навукоўцы могуць разлічваць на прэмію імя Жарэса Алфёрава (прысуджаецца ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук), прэмію імя Васіля Купрэвіча (біялогія, хімія і навука аб Зямлі, медыцына і аграрныя навукі) і прэмію імя Усевалада Ігнатоўскага (гуманітарныя і сацыяльныя навукі).

«Рашэнне прысвоіць прэміям імёны выдатных беларускіх навукоўцаў прынятае ў мэтах увекавечання іх памяці і блаблабла.

Прэзідыум таксама прыняў пастанову скасаваць прэміі НАН і Фонду падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскага фонду), каб «выключыць дубляванне прэмій» (БелТА).

Такім чынам, пералічым: 1 (адна) прэмія Ігнатоўскага, 2 (дзве) прэміі Алфёрава і 4 (чатыры) прэміі Купрэвіча па 100 базавых велічынь кожная (па 2550 рублёў). Прэміраванне маладых навукоўцаў абыходзіцца ў 17 850 рублёў.

Цяпер сачыце за рукамі....

З прычыны дублявання скасаваныя 8 проста прэмій Акадэміі навук па 250 базавых велічынь кожная і 3 прэміі Алфёраўскага фонду для маладых навукоўцаў па 2,5 тысячы даляраў кожная. Усяго прыкладна на 67 тысяч рублёў.

І вось на гэтай урачыстай ноце прапаную уручыць прэмію па матэматыцы кіраўніцтву Акадэміі Навук (падзеліце на ўсіх), ну і журналістам, якія напішуць артыкул пра такую выдатную падзею ў свеце навукі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках