26 красавiка 2024, Пятніца, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ар’еў – Зяленскаму пра сітуацыю ў ПАРЕ: Не трэба перакладаць сваю хібу на іншых

39
Ар’еў – Зяленскаму пра сітуацыю ў ПАРЕ: Не трэба перакладаць сваю хібу на іншых
ФОТА З САЙТА GAZETA.RU

Кіраўнік украінскай дэлегацыі ў ПАРЕ адказаў прэзідэнту Украіны.

Адказнасць за вяртанне расейскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) ляжыць таксама і на прэзідэнце Украіны Уладзіміры Зяленскім. Такое меркаванне выказаў 27 чэрвеня ў Facebook кіраўнік украінскай дэлегацыі, народны дэпутат ад Блока Пятра Парашэнкі Уладзімір Ар’ев, піша gordonua.com.

"Прэзідэнт пытае, што ўкраінская дэлегацыя зрабіла, каб не пусціць Расею ў ПАРЕ? У 2014 выгналі, у 2015 выгналі другі раз, у 2016 прынялі некалькі рэзалюцый, дзе была жорсткая ўмова вяртання РФ толькі пасля сур'ёзных крокаў з боку Расеі, у 2017 выгналі прарасейскага прэзідэнта ПАРЕ, у 2018 сарвалі рапарт аб вяртанні РФ, які быў прыняты цяпер. Між тым шмат іншых дакументаў з нагоды закладнікаў, маракоў, крымскіх татараў, анэксіі Крыма і сотні сустрэч, перамоў і дамоўленасцяў", - напісаў ён.

Народны дэпутат задаў Зяленскаму "сустрэчнае пытанне".

"Вы толькі выслухалі адмовы ў Бэрліне, Парыжы і на гэтым усё? Вы, маючы ўсе магчымасці і інструменты, як кіраўнік дыпламатыі не прапанавалі ніякіх сустрэчных умоў? Чаму не знайшлі часу сустрэцца з украінскай дэлегацыяй, якая прасіла аб сустрэчы? Мы б патлумачылі, што мог зрабіць прэзідэнт. Чаму не набралі [пятага прэзідэнта Украіны Пятра] Парашэнку, які б таксама мог растлумачыць, што рабіць, які гэта рабіў не адзін раз? Не трэба перакладаць сваё пудла на іншых", - заявіў Ар’еў.

Паводле ягоных слоў, "адсутнасць досведу зменіцца з часам, ... а няўменне не прызнаваць уласныя памылкі можа не прайсці ніколі".

"Неўзабаве ў вас, спадар Зяленскі, можа быць парламенцкая большасць, свой урад з міністрам замежных спраў, а з тым і магчымасць паказаць, на што вы ўсе разам здольныя. Наступная сесія ПАРЕ ў кастрычніку. Дзейнічайце!" - адзначыў Ар’еў.

25 чэрвеня Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю аб змене санкцыйнага механізму, які дазволіў Расеі вярнуцца ў асамблею. 26 чэрвеня ПАРЕ 116 галасамі ("супраць" 62, устрымаліся 15) прыняла рэзалюцыю аб пацверджанні паўнамоцтваў дэлегацыі РФ без абмежаванняў. Украінскія дэпутаты заявілі, што на знак пратэсту пакідаюць сесію асамблеі.

Расея была пазбаўленая права голасу ў ПАРЕ ў красавіку 2014 года - адразу пасля анэксіі Крыма і пачатку ваенных дзеянняў на Данбасе. На знак пратэсту ў 2017 годзе Расея спыніла выплату унёскаў у бюджэт Рады Еўропы (блізу € 33 млн на год), што прывяло да фінансавага крызісу ў арганізацыі. У Расеі заявілі, што РФ выплаціць Радзе Еўропы завінавачанасць за ўнёскі, калі ПАРЕ "ліквідуе пагрозу дыскрымінацыі нацыянальных дэлегацый".

У папярэднія гады ўжо было некалькі спробаў зняць санкцыі з расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ (гэтую ідэю падтрымліваў генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд), але яны не мелі поспеху.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках