26 красавiка 2024, Пятніца, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі інвалід, не атрымаўшы дапамогі ад Пуціна, звярнуўся да Трампа

4
Расейскі інвалід, не атрымаўшы дапамогі ад Пуціна, звярнуўся да Трампа

Мужчына запісаў відэазварот да прэзідэнта ЗША на ангельскай мове.

У Цюмені інвалід другой групы Андрэй Раманаў, не дабіўшыся дапамогі ад прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, звярнуўся да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Ён запісаў відэазварот на ангельскай мове, у якім просіць кіраўніка паўночнаамерыканскай краіны абараніць правы інвалідаў у рэгіёне. У руках ён трымаў плакат "No social extremism", паведамляюць "Сибирь.Реалии".

У сваёй прамове ён павіншаваў грамадзян Злучаных Штатаў са святам - Днём незалежнасці і паведаміў, што ўсе яго звароты да прэзідэнта Расеі не прынеслі вынікаў. Трампа ён папрасіў абараніць правы і свабоды інвалідаў, выкладзеныя ў Дэкларацыі і Канвенцыі правоў чалавека і правоў інвалідаў ААН.

Ён распавёў пра тое, што інваліды ў Цюменскай вобласці гадамі не выходзяць з дому праз адсутнасць пандусаў, а лякарні, аптэкі, сацыяльныя аб'екты і пешаходныя пераходы не прыстасаваныя для інвалідаў, цытуе яго Znak.com. Суды і наглядныя органы нічым не дапамаглі яму, бо заўсёды "прымаюць старану адказных чыноўнікаў".

Раней Раманаў таксама запісваў зварот да "Жывой лініі" з прэзідэнтам Расеі пра гэтыя праблемы і парушэнні правоў інвалідаў, аднак у эфір гэтае пытанне не выйшла, а актывіста выклікалі ў паліцыю нібыта за парушэнне правілаў правядзення мітынгу.

У пачатку чэрвеня паўтара дзясятка жыхароў Кісялёўска ў Кемераўскай вобласці запісалі адкрыты зварот да прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо і генеральнага сакратара ААН Антоніё Гутэрыша з просьбай надаць ім статус уцекачоў у паўночнаамерыканскай краіне і размясцілі яго на YouTube. Яны паскардзіліся на забруджванне паветра вугальным пылам, падземныя пажары. Гараджане адзначылі, што выбралі Канаду, бо яна больш за ўсё падобная да Сібіры кліматычнымі ўмовах. Улады Канады заявілі, што змогуць разгледзець магчымасць аб выдачы людзям статусу ўцекачоў толькі пасля іх ад'езду з Расеі. Пасля губернатар Кемераўскай вобласці Сяргей Цывілёў паабяцаў перасяліць жыхароў Кісялёўска.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках