24 красавiка 2024, Серада, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ правядзе ваенныя гульні для падрыхтоўкі да кібератак з боку РФ

1
ЕЗ правядзе ваенныя гульні для падрыхтоўкі да кібератак з боку РФ

Ініцыятарам вучэнняў, у якіх будуць удзельнічаць цывільныя ўстановы краін-чальцоў ЕЗ, з'яўляецца Фінляндыя.

З 1 ліпеня краінай-старшынёй Рады Еўразвязу стане Фінляндыя. Міністр замежных спраў гэтай краіны Пека Хаавіста заявіў, што пасля таго, як гэта адбудзецца, краіна арганізуе ў рамках звязу вучэнні для падрыхтоўкі да магчымых кібератак з боку Расеі ды Кітая, пішуць Financial Times і The Guardian. Абедзве газеты называюць вучэнні «ваеннымі гульнямі», піша РБК.

У рамках ЕЗ такія вучэнні ўжо праходзілі, але ў іх удзельнічалі міністэрствы абароны краін-чальцоў, Хельсінкі ж мяркуе, што яны павінны закрануць і іншыя дзяржаўныя органы праз гібрыдны характар пагроз, з якім сутыкнулася аб'яднанне. FT паказвае, што плануецца ўдзел міністэрстваў фінансаў і ўнутраных спраў.

«Мы хочам, каб краіны-чальцы і звяз агулам узмацнілі свой патэнцыял для прадухілення і рэагавання(на падобныя напады. - Заўвага.). І вайскоўцы, і цывільныя ўлады могуць у крызісны момант зрабіць толькі тое, да чаго яны былі падрыхтаваныя», - сказаў Хаавіста.

Улады Фінляндыі раней казалі, што кібербяспека стане адным з прыярытэтаў у якасці старшыні Рады ЕЗ, адзначае Guardian.

Хоць краіна не з'яўляецца чальцом NАТО, на яе тэрыторыі працуе Еўрапейскі цэнтр супрацьдзеяння гібрыдным пагрозам (Hybrid CoE), створаны пад эгідай Паўночнаатлантычнага альянсу і ЕЗ. Гэты цэнтр - аналітычны цэнтр, які акрамя даследавання кіберпагроз арганізуе навучальныя і трэніровачныя курсы для чыноўнікаў ЕЗ. Яго бюджэт складае €1,5 млн.

Абедзве газеты звязваюць намер Фінляндыі правесці вучэнне са збоямі ў працы GPS, з якімі краіна сутыкнулася ў лістападзе 2018 года. Па часе гэта супала з вучэннямі NАТО. Хельсінкі мяркуюць, што перашкоды былі выкліканыя Расеяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках