20 красавiка 2024, Субота, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка анансаваў прыняцце «важных пастаноў» у рамках «саюзнай дзяржавы»

24
Сямашка анансаваў прыняцце «важных пастаноў» у рамках «саюзнай дзяржавы»
УЛАДЗІМІР СЯМАШКА
ФОТА: DELFI

Kанкрэтных тэрмінаў пры гэтым беларускі амбасадар у Расеі не назваў.

«Саюзныя» стасункі Беларусі і Расеі ў найбліжэйшы час павінны выйсці на якасна новы ўзровень, заявіў пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка.

- Найбліжэйшым часам саюзныя дачыненні павінны выйсці на якасна новы ўзровень. Трэба будзе прыняць важныя пастановы ў галіне фармавання адзінай эканамічнай прасторы, у тым ліку развіцця фінансава-крэдытнай, паліўна-энэргетычнай і транспартнай сістэм, - цытуе пасла БелТА.

Нагадаем, што 21 чэрвеня ў Менску адбыліся перамовы кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расеі, па выніках якіх расейскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што «для прэзідэнтаў дзвюх краін засталіся самыя складаныя пытанні інтэграцыйнай позвы».

- Мы цяпер амаль гатовыя перадаць усё для разгляду на прэзідэнцкім узроўні. Спадзяемся, што вам гэта ўдасца зрабіць у ліпені, каб разгледзець астатнія моманты. І, калі ўсё пойдзе ў такім жа ключы і будзе атрымана канчатковая ўхвала прэзідэнтаў, дзесьці да лістапада можна было б выйсці на падпісанне дарожных карт для рэалізацыі ўсіх гэтых ініцыятыў, - адзначыў расейскі прэм'ер.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках