Паўтарыў трук Шумахера: электрамабіль праехаў па столі тунэля дагары нагамі
3- 14.08.2026, 10:22
- 1,636
Фота: скрыншот / YouTube
Для здымкі відэароліка выбралі флагманскі Voyah Passion S.
Новы Voyah Passion S прадэманстраваў уражлівы трук. Электрамабіль зрабіў паварот на 360 градусаў у тунэлі і праехаў па столі.
Электрамабіль Voyah Passion S канцэрна Dongfeng выканаў своеасаблівую пятлю ў тунэлі ў Кітаі. Пра гэта паведамляе сайт CarNewsChina.
У кампаніі Dongfeng вырашылі паўтарыць трук Міхаэля Шумахера, які ён выканаў на суперкары Mercedes SLS AMG у 2010 годзе. Нямецкі гоншчык зрабіў паварот на 360 градусаў у тунэлі — праехаў па столі дагары нагамі і працягнуў рух.
Каб выканаць пятлю, у тунэлі збудавалі спецыяльныя рампы-трампліны, якія дазволілі аўтамабілю падняцца проста да столі і спусціцца з яе. Вадзіцель Voyah Passion S павінен быў падтрымліваць пастаянную хуткасць 130 км/г і трымаць руль пад кутом 16 градусаў, каб праезд атрымаўся. У Dongfeng не раскрываюць колькасць спробаў, але трук усё ж удаўся.
Варта адзначыць, што для Voyah Passion S такі трук складаней, чым для Mercedes SLS AMG, бо кітайскі электрамабіль большы і цяжэйшы. У той жа час ён і крыху магутнейшы.
Для здымкі відэароліка выбралі флагманскі электрамабіль Voyah Passion S з поўнапрываднай сілавой устаноўкай магутнасцю 637. Ён здольны разганяцца да 100 км/г за 4,5 с і мае запас ходу 700 км.