26 красавiка 2024, Пятніца, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Зянон Пазьняк узначаліў «Ігуменскі шлях» пад Менскам

Відэафакт: Зянон Пазьняк узначаліў «Ігуменскі шлях» пад Менскам

Першая акцыя прайшла ў чэрвені 1991 года.

26 чэрвеня 1941 года на выхадзе з гораду ва ўрочышчы Цагельня былі расстраляныя вязні перасыльнай турмы. Жалобныя ўрачыстасці «Ігуменскі шлях» праводзяцца з канца чэрвеня 1991 года, у іх традыцыйна бяруць удзел прадстаўнікі Літвы і Польшчы, паведамляе «Радыё Свабода».

26 чэрвеня 1991 года адбыўся першы «Ігуменскі шлях». У гэты дзень паўстагоддзя раней на выхадзе з Чэрвеня (ранейшая назва - Ігумен) ва ўрочышчах Цагельня і Высокі Стан былі расстраляныя блізу 3 тысяч зняволеных перасыльнай турмы НКУС - беларусаў, палякаў, літоўцаў ды іншых.

Але толькі ў канцы 1980-х шырокая грамадскасць даведалася, што Ігумен паўтарыў лёс Курапатаў - вакол яго пахаваныя тысячы палітвязняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках