26 красавiка 2024, Пятніца, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вертыкаль, якая выбухнула

2
Вертыкаль, якая выбухнула
Фота: ТАСС

Перамены ў РФ непазбежныя.

Выбух у горадзе, які носіць імя чэкісцкага ката Дзяржынскага, падводзіць чарговы вынік 20-гадоваму кіраванню камерцыйна-чэкісцкай карпарацыі, піша тэлеграм-канал «СерпомПо».

Катастрофа на абаронным прадпрыемстве, пацярпелыя людзі, шкода маёмасці. І, як у вайну, абяцанні «гераічных» уладаў, што экзамен у пацярпелых ад выбухаў школах адбудзецца своечасова. Хай яшчэ Прыгожын прывязе дзецям у падарунак свае тухлыя сняданкі. Нешта ён разгубіўся.

Чэкісты на чале з Пуціным абяцалі Расеі 20 гадоў таму карысць ад таго, што яны называлі «ўмацаваннем вертыкалі дзяржавы», «умацаваннем абароннага комплексу», «вяртаннем дзяржавы ў эканоміку».

Цяпер, пасля выбухаў у Ніжагародскай вобласці наглядна відаць, што праз 20 гадоў, парадку ў Пуціна няма нават у абаронным комплексе. Няма тэхнічнага парадку. У дадатак да татальнага крадзяжу, бясконцых карупцыйных скандалаў, пра якія даўно вядома.

У грамадзян Расеі Пуцін і ягоная групоўка адабралі свабоду выбараў, свабоду слова і сходаў, знішчылі федэралізм, вельмі сур'ёзна абмежавалі прыватнае прадпрымальніцтва, паставілі эканоміку пад кантроль карумпаваных чэкістаў, паліцэйскіх, пракурораў. Навязалі «дзяржаўныя кампаніі» і «дзяржаўныя карпарацыі», галоўная мэта якіх пракручваць свае справункі і ўзбагачаць асабістых сяброў і абслугу.

Што ж расейцы атрымалі ад пуцінскіх уладаў наўзамен?

- Бяспраўе.

- Зніжэнне ўзроўню жыцця на фоне ўзбагачэння верхавіны.

- Адсутнасць перспектыў.

- Гібрыдную вайну з Украінай і халодную - з заходнім светаў.

- І вось цяпер яшчэ і наглядны довад хаосу ў абаронным комплексе.

Раней казалі, што «вертыкаль улады» ўзбагацілася. Затым, што яна не працуе. Цяпер можна сказаць, што яна яшчэ і выбухнула.

«Вертыкалі» больш няма. Засталася яе бачнасць. Аднавіць яе немагчыма. Перамены ў Расеі непазбежныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках