26 красавiка 2024, Пятніца, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль 30% расейцаў гатовыя выйсці на «галодныя бунты»

4
Амаль 30% расейцаў гатовыя выйсці на «галодныя бунты»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Расейскае грамадства гатовае рэагаваць на падзенне ўзроўню жыцця.

Кожны чацвёрты расеец мяркуе за цалкам магчымыя масавыя выступы насельніцтва, а таксама правядзенне мітынгаў або страйкаў супраць падзення ўзроўню жыцця і з іншымі палітычнымі патрабаваннямі.

Пра гэта гаворыцца ў выніках апытання, праведзенага расейскім "Левада-цэнтрам", піша "Украінская праўда".

Паводле звестак апытання, 26% рэспандэнтаў мяркуюць магчымым масавы выступ насельніцтва ў іх горадзе ці сельскім раёне супраць падзення ўзроўню жыцця, у абарону сваіх правоў.

Пры гэтым 27% удзельнікаў апытання гатовыя асабіста ўзяць удзел у гэтых акцыях.

Разам з тым 69% апытаных разглядаюць такія акцыі як малаімаверныя, столькі ж апытаных жыхароў РФ не маюць намер у іх удзельнічаць.

Магчымасць правядзення акцый з палітычнымі патрабаваннямі дапусцілі 24% расейцаў, гатоўнасць узяць у іх удзел выказалі 22%, у той час як 71% расейцаў разглядаюць палітычныя мітынгі ці страйкі як малаімаверныя, 74% грамадзян РФ - не маюць намеру ў іх удзельнічаць.

Паведамляецца, што апытанне праведзенае 24-29 траўня згодна з рэпрэзентатыўнай выбаркай гарадскога і сельскага насельніцтва сярод 1 616 чалавек ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшых у 137 населеных пунктах, 50 суб'ектах РФ.

Даследаванне праводзілася дома ў рэспандэнтаў метадам асабістага інтэрв'ю. Размеркаванне адказаў падаецца ў адсоках ад агульнай колькасці апытаных разам са звесткамі папярэдніх апытанняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках