26 красавiка 2024, Пятніца, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крывушэнка паабяцаў згаліць вусы, калі каманда Беларусі адбярэ балы ў Нямеччыны

5
Крывушэнка паабяцаў згаліць вусы, калі каманда Беларусі адбярэ балы ў Нямеччыны
ІГАР КРЫВУШЭНКА

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі ў футболе пайшоў у заклад.

Галоўны трэнер каманды Беларусі Ігар Крывушэнка паабяцаў згаліць вусы, калі наша каманда возьме хоць бы бал у матчы кваліфікацыі Еўра-2020 супраць Нямеччыны, які пройдзе 8 чэрвеня на «Барысаў-Арэне», піша «Трыбуна».

- Ігар Мікалаевіч, у немцаў пераможам? Давайце пра вусы з вамі пагаворым! Калі пераможаце, вусы зголіце?

- Добра! Згалю, усе згалю!

- Дамовіліся!

Крыху пазней у відэа журналіст Аляксандр Івулін зноў сустрэў Ігара Крывушэнку пасля трэніроўкі і нагадаў пра заклад.

- Ігар Мікалаевіч.

- Так, Саня.

- Вусы.

- Добра-добра. Балы Проста возьмем балы з імі і...

- Тады на «ЧестнОк» падпісваемся і ўсе справы.

- Добра, падпісаўся. Няма пытанняў. Умееш ты ўпрошваць!

- Добра, Ігар Мікалаевіч. Поспехаў вам!

- Дзякуй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках