26 красавiка 2024, Пятніца, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія беларускія прадпрыемствы затрымліваюць заробкі і плацяць менш за «мінімалку»

2
Якія беларускія прадпрыемствы затрымліваюць заробкі і плацяць менш за «мінімалку»

Больш за ўсё прадпрыемстваў-парушальнікаў у красавіку было ў Магілёўскай вобласці.

У Беларусі скарацілася колькасць прадпрыемстваў, на якіх узнікаюць складанасці з выплатай заробкаў. У красавіку ў 163 прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў выявілі парушэнні ў тэрмінах выплаты заробкаў і грошай пры звальненні (месяцам раней - у 285). Гэта вынікае са звестак Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Мінпрацы. Пры гэтым улады не могуць скараціць колькасць прадпрыемстваў, якія плацяць ніжэй за мінімальны заробак. Tut.by паглядзеў, як сітуацыя адрозніваецца па рэгіёнах.

Больш за ўсё прадпрыемстваў, якія парушылі тэрміны выплаты заробкаў і грошай пры звальненні, у красавіку было ў Магілёўскай вобласці - 40, а менш за ўсё - у Гарадзенскай (7). Для параўнання: у Менску налічвалася 26 такіх арганізацый, у Берасцейскай вобласці - 15, у Віцебскай - 25, у Гомельскай - 14, у Менскай - 36.

Скараціць колькасць арганізацый, да якіх у правяраючых органаў былі пытанні ў тэрмінах выплаты заробкаў, удалося ў першую чаргу за кошт Віцебскай вобласці. У гэтым рэгіёне ў красавіку было на 100 такіх прадпрыемстваў больш, чым у сакавіку. Пры гэтым больш іх стала толькі ў Магілёўскай вобласці (у сакавіку было 23).

Нагадаем, у сакавіку губернатарам Магілёўскай і Віцебскай абласцей прэзідэнт абвясціў вымову за несвоечасовую выплату заробку арганізацыямі. У гэтых галінах на пачатак красавіка было 112 і 205 прадпрыемстваў - даўжнікоў па узносах у ФСАН.

Сярод прадпрыемстваў, якія са спазненнем выплачвалі заробкі, быў Брэстсельмаш, Віцебскаблаграпрамтранс, Віцебскі завод палімерных вырабаў, Мазырсельмаш, ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш», Лідагазбуд, Будтрэст №7 у Менску, Менскі завод ацяпляльнага абсталявання, Менскі вагонарамонтны завод, ЖЭУ №3 Заводскага раёна Менска, Барысаўскі крыштальны завод імя Ф.Э. Дзяржынскага, Магілёўдрэў.

Пры гэтым колькасць прадпрыемстваў, якія плацяць ніжэй за мінімальны заробак (330 рублёў), засталася на такім жа ўзроўні, як і ў сакавіку, - 23. Так, у Гарадзенскай вобласці - 6 арганізацый, у Берасцейскай і Магілёўскай - па 5, а ў Менскай - 1. Ніжэй мінімалкі плацілі у тым ліку ў Драгічынскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, у Сенненскім раённым аграсэрвісе, у Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы, на Шчучынскай птушкафабрыцы, на ФанДАК, на Віцебскаблаграпрамтранс.

За студзень-красавік правяраючыя органы выявілі 1008 фактаў парушэння наймальнікамі тэрмінаў выплаты заробкаў, сум, што належалі работнікам на дзень звальнення, сярэдняга заробку за час працоўнага адпачынку. За парушэнні штрафы атрымалі 783 наймальнікі і 696 службовых асоб на агульную суму 274,5 тысячы рублёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках