23 красавiка 2024, aўторак, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

97-гадовы ветэран паўтарыў свой скачок з парашутам у небе Нармандыі

1
97-гадовы ветэран паўтарыў свой скачок з парашутам у небе Нармандыі
СВЯТКАВАННЕ ВЫСАДКІ Ў НАРМАНДЫІ. ФОТА: REUTERS/PASCAL ROSSIGNOL/FORUM

Францыя і Вялікабрытанія пачалі святкаваць 75-ю гадавіну адкрыцця Другога фронту ў Еўропе.

Ветэран дэсантных войскаў ЗША паўтарыў скачок, які ён здзейсніў роўна 75 гадоў таму. Гадавіну высадкі хаўрусных войскаў у Нармандыі 97-гадовы Том Райс адзначыў удалым прызямленнем каля мястэчка Карэнтан. Дэсант у Карэнтане 6 чэрвеня 1944 года стаў адным з першых эпізодаў аперацыі «Оверлорд» - вызвалення паўночнай Францыі ад нямецкіх войскаў, паведамляе «Белсат».

Сёння каля гэтага мястэчка высадзіліся 300 амерыканскіх вайскоўцаў і аматараў парашутнага спорту ва ўніформе часоў Другой Сусветнай вайны. Для дэсантавання яны выкарыстоўвалі вайсковыя парашуты эпохі Другой Сусветнай.

СВЯТКАВАННЕ ВЫСАДКІ Ў НАРМАНДЫІ. ФОТА: REUTERS/CHRISTIAN HARTMANN/FORUM

Самалёты з парашутыстамі вылецелі з Вялікабрытаніі, якая адзначае гадавіну высадкі ў Нармандыі на самым высокім узроўні. Ва ўрачыстасцях у горадзе Портсмут удзельнічала каралева Лізавета II, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і яшчэ 12 сусветных лідараў. Кіраўніка Расеі на святкаванне не запрасілі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках