10 траўня 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назад у будучыню

16
Назад у будучыню

Як Лукашэнка збіраецца «мадэрнізаваць» эканоміку.

Знаходзячыся з рабочым візітам у Наваполацку, Лукашэнка кінуў фразу, якая адным махам перакрэсліла зыбкія надзеі на рэформы ў беларускай эканоміцы, піша «Салiдарнасць».

Рэч у тым, што некалькі апошніх гадоў у краіне заяўлялася ціхая эканамічная лібералізацыя. Праз крызіс грошай у дзяржаўнай скарбніцы не ставала, а беларускія ўлады, здавалася б, паступова пачалі прыслухоўвацца да голасу розуму і міжнародных экспэртаў.

Мяркуйце самі: тады Аляксандр Лукашэнка нечакана падтрымаў даволі прагрэсіўны для Беларусі дэкрэт аб лічбавай эканоміцы, які даў зялёнае святло для працы ў краіне шматлікім IT-кампаніям, у тым ліку што займаюцца ў сферы крыптавалют.

Крыху раней беларускія ўлады прынялі дэкрэт аб падтрымцы прыватнай ініцыятывы і некалькі законаў аб зняцці бар'ераў для малога і сярэдняга бізнэсу. Як вынік - Беларусь ўтрымліваецца на даволі высокім 37-м месцы ў аўтарытэтным рэйтынгу Сусветнага банка Doing Business.

Здавалася б, яшчэ некалькі дзясяткаў такіх крокаў - і сітуацыя ў эканоміцы краіны зрушыцца з мёртвай кропкі і пачне патроху змяняцца ў лепшы бок. Але, мяркуючы з усяго, такім надзеям не наканавана спраўдзіцца: па меры набліжэння да выбараў усе ліберальныя падыходы згортваюцца, а ў эканоміцы пачынаюць выкарыстоўвацца добра знаёмыя «палачныя» метады кіравання.

Напрыклад, ужо вясной 2019 года, Аляксандр Лукашэнка ваяўніча пагражае нядбайным інвестарам, якія не спяшаюцца будаваць тое, што нібыта абяцалі. А ў чэрвені афіцыйны лідар заяўляе аб планах зноў узяцца за славутую «мадэрнізацыю» буйных дзяржаўных прадпрыемстваў. Ад якой міжнародныя экспэрты раілі адмовіцца раз і назаўсёды.

- Створаны ўмовы для развіцця малога і сярэдняга бізнэсу, і цяпер трэба думаць аб развіцці стратэгічных галін і прадпрыемстваў, - кажа Лукашэнка ў Наваполацку. - У свой час мы пачалі мадэрнізаваць дрэваапрацоўку... Гэта стратэгічны кірунак... Калісьці праз калена я ўсіх прымусіў мадэрнізаваць дрэваапрацоўку. Крычалі, лямантавалі - сёння дрэваапрацоўка дае вынік агулам у краіне.

Апошнія выказванні Лукашэнкі азначаюць адно: краіна працягне рухацца старым правераным шляхам - ручнога кіравання і закапвання ў зямлю мільярдаў народных сродкаў. А славутая «ІТ краіна» або «краіна для бізнэсу» застанецца толькі фасадам без рэальнага напаўнення. Ва ўсякім выпадку, да выбараў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках