26 красавiка 2024, Пятніца, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя ў Берасці: Пратэстоўцы ўвайшлі ў адміністрацыйны будынак і выклікалі «мэра» на дыван

46
Акцыя ў Берасці: Пратэстоўцы ўвайшлі ў адміністрацыйны будынак і выклікалі «мэра» на дыван
ФОто: tut.by

Улады вымушаныя былі пайсці на дыялог з пратэстуючымі і дапускаюць закрыццё завода.

Традыцыйная акцыя ў Берасці. Людзі абураныя тым, што, нягледзячы на вынікі праверак, акумулятарны завод пачаў працу. Мяркуючы з усяго, улады горада зразумелі, што пратэсты будуць толькі нарастаць і просяць перамоваў. Запрашаюць прадстаўнікоў пратэстуючых у гарвыканкам, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Больш за 200 удзельнікаў. Берасцейцы патрабуюць, каб да іх выйшаў «мэр» Рагачук. Удзельнікі акцыі патрабуюць, каб у будынак Берасцейскага гарвыканкама пусцілі усіх прысутных. «На месцы ўладаў, мы б цяпер з імі не спрачаліся. Настроі вельмі рашучыя», - піша «Баста».

Улады пагадзіліся пусціць удзельнікаў акцыі ўнутр будынка Федэрацыі прафзвязаў на плошчы Леніна. Сустрэча з гарадскімі ўладамі пройдзе ў актавай зале.

Людзі ўжо ў зале, прысутнічае «мэр» і іншыя прадстаўнікі гарадскіх уладаў.

Выступ «мэра» нікога не задаволіў. Шмат абяцанняў, няшчырасць, адсутнасць адказаў на важныя пытанні. «Годзе вешаць локшыну людзям на вушы», - крычалі з залы.

Выступіў мясцовы лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Андрэй Шарэнда, які запатрабаваў ад «мэра» неадкладнага прыпынення працы завода і спынення пераследу актывістаў.

Сустрэча скончылася, у сераду адбудзецца новая - на гэты раз са старшынём Берасцейскага аблвыканкама Лісам. Людзі разыходзяцца, частка ўдзельнікаў арганізавала традыцыйнае шэсце вуліцамі горада. Міліцыя нікога не кранае. Людзі кажуць пра тое, што з працяглыя акцыі пратэсту (цягам года) вымусілі ўлады пайсці на саступкі.

«Цяпер нельга адступаць, нельга верыць абяцанням. Трэба патрабаваць канкрэтных дзеянняў. Таму мы прадоўжым акцыі - да поўнага прыпынення завода», - заявіў нам адзін з удзельнікаў сустрэчы.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках